ВАШЫНГТОН: Белы Дом назваў “памылковай” рэзалюцыю кітайскага парлямэнту ў справе Тайваню. Кітай прыгразіў Тайваню ўжыцьцём сілы, калі той абвесьціць незалежнасьць выспы. Прадстаўнік Белага Дому Скот МэкКлэлан заявіў, што ЗША супраць любых спробаў акрэсьліваць будучыню Тайваню інакш, як мірным шляхам. Паводле яго, закон, які забараняе сэпаратызм, ня служыць міру і бясьпецы.