Кастусь Бандарук, Прага Новая перадача з сэрыі “Жывеце доўга – новае ў сучаснай мэдыцыне”. У сёньняшнім выпуску: жанчына можа мець дзіцё і ў пэнсійным ўзросьце, але ці дапушчальна гэта?
Два апошнія выпадкі выклікалі ажыўленую дыскусію ў справе нараджэньня дзяцей у позьнім веку. У лістападзе летась 56-гадовая амэрыканка са штату Нью-Ёрк, Боні Росі, нарадзіла дзіцё ў выніку штучнага апладненьня. Спадарыня Росі выйшла замуж у 37 гадоў, некалькі гадоў лячылася ад бясплоднасьці і нарэшце вырашыла зацяжарыць мэтадам штучнага апладненьня.
Яшчэ больш гучны выпадак адбыўся ў Румыніі. Сёлета ў студзені 67-гадовая Адрыяна Ільеску нарадзіла блізьняты, зь якіх адно памерла ва ўлоньні маці – яно дасягнула вагі ўсяго толькі 700 грамаў. Другое зь блізьнятаў прыйшло на сьвет з вагою 1,450 міліграмаў шляхам кесаравага сячэньня ў 8 месяцы цяжарнасьці. Дзяўчынка, якую назвалі Эліза Марыя, усё яшчэ знаходзіцца ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі, але ўжо пачынае самастойна дыхаць.
Здавалася б, застаецца толькі радавацца посьпехам, аднак румынская пракуратура зьбіраецца распачаць сьледзтва ў гэтай справе. “Лекарам, якія правялі штучнае апладненьне і прынялі роды, пагражае суд з прычыны этычных аспэктаў гэтай мэдычнай працэдуры”, заявіў міністар аховы здароўя Мірчэ Чынтэза. “Мэдыкі і сама жанчына ўзялі на сябе вялікую біялягічную рызыку, што дзіцё можа памерці падчас родаў.
Існуе таксама сацыяльная небясьпека, што дзіцё можа застацца бяз маці ўжо ў дзяцінстве, заявіў міністар. Ён прапанаваў прыняць адпаведны закон, згодна зь якім нельга апладняць жанчыну пасьля мэнапаўзы. Аднак мала верагодна, каб румынскі парлямэнт хутка ўхваліў такі закон: палітыкі неахвотна вырашаюць этычныя праблемы.
Багдан Марынэску, былы міністар здароўя, які цяпер кіруе гінэкалягічнай клінікай Джулешці і які апекаваўся Адрыянай Ільеску, не хавае, што гэтую мэдычную працэдуру разглядае як добрую рэкляму сваёй клінікі. Ён кажа, што ўсё было ў адпаведнасьці з законамі. Гэтае апладненьне было праведзена ў якасьці выключэньня для выключнай жанчыны, бо найстарэйшая маці на сьвеце выкладае ва ўнівэрсытэце і зьяўляецца аўтаркай кніжак для дзяцей.
Амэрыканскае таварыства рэпрадуктыўнай мэдыцыны лічыць, што штучнае апладненьне ў старэйшым веку – гэта, найперш, мэдычная праблема. Сярод жанчын ва ўзросьце 38-40 гадоў 18,5% нараджаюць здаровае дзіцё з прабіркі. Пасьля 40 гадоў верагоднасьць таго, што цяжарнасьць і роды пройдуць пасьпяхова, рэзка падае. Калі жанчыне менш за 43 гады, гэтая верагоднасьць складае ўсяго 6%, а ў выпадку яшчэ старэйшай жанчыны – усяго 3%.
Гэтак, у прыватнасьці, лічыць Энтоні Ўокім, кіраўнік рэпрадуктыўнага аддзяленьня жаночага шпіталю Мэгі. Акрамя таго, заміж дарагіх і рызыкоўных працэдураў штучнага апладненьня ён рэкамэндуе жанчынам пасьля 40 гадоў лепш усынавіць чужое дзіцё.
Сучасныя жанчыны, найперш у разьвітых краінах, статыстычна нараджаюць усё меней дзяцей і ўсё пазьней зацяжарваюць. У Злучаных Штатах з 1978 году рэзка павялічваецца колькасьць жанчынаў зь першай цяжарнасьцю ва ўзросьце 35-39 гадоў.
Чаму жанчыны баяцца нараджаць? У якасьці асноўнай прычыны прафэсар Лорэл Стадмаўэр з Інстытуту рэпрадуктыўнай мэдыцыны ў Норфалку называе прафэсійныя амбіцыі жанчын, іншымі словамі: сьпярша кар’ера, а потым дзеці.
Спэцыялісты называюць 8 асноўных прычынаў нізкай нараджальнасьці альбо родаў у старэйшым веку:
-фінансы. Многія патэнцыйныя маці баяцца, што ня будуць ў стане забясьпечыць дзіцяці ўсё неабходнае. -няўпэўненасьць у трываласьці сям’і і ў сваім партнэры. Вельмі часта маці застаецца зь дзіцём сама, бяз сродкаў да жыцьця. -праблемы са здароўем. Некаторыя жанчыны хочуць нарадзіць дзіцё, але ня могуць, бо аказаліся бясплоднымі. -боязь страціць працу. Пасьля некалькіх месяцаў пасьля нараджэньня дзіцяці вельмі часта жанчына ўжо ня можа вярнуцца на ранейшую пасаду. -боязь страціць фігуру, асабліва калі ад выгляду жанчыны залежыць ейная праца і посьпех. -боязь адказнасьці. Некаторыя жанчыны ня ўпэўненыя ў сваіх сілах. Яны баяцца, што не справяцца з выхаваньнем дзіцяці. -боязь родаў. Чуткі пра неверагодны боль падчас родаў схіляюць некаторых жанчын да таго, каб добраахвотна не асуджаць сябе на такія пакуты. -боязь зьмяніць жыцьцё. Ёсьць жанчыны, якія з эгаістычных меркаваньняў ня хочуць зьмяняць звычайны рытм жыцьця і адмаўляцца ад шматлікіх радасьцяў.
Новыя тэхналёгіі штучнага апладненьня дазваляюць зацяжарыць жанчынам нават у старэйшым веку. Аднак спэцыялісты перасьцерагаюць, што пры ўсёй навуковай магчымасьці такой працэдуры такое зьняважлівае стаўленьне да законаў прыроды будзе мець вельмі нэгатыўныя наступствы. Жанчыны павінны нараджаць дзіця не пазьней як да 35 гадоў, а калі вырашаюць зацяжарыць мэтадам штучнага апладненьня, дык таксама праводзіць гэта ў маладым веку.