САФІЯ. Амэрыканскія войскі ўзялі на сябе адказнасьць за сьмерць баўгарскага жаўнера, які памылкова быў застрэлены на мінулым тыдні. Пра гэта паведаміла міністэрства абароны Баўгарыі на падставе справаздачы сьледчай камісіі міжнародных сілаў у Іраку. У справаздачы адзначаецца, што інцыдэнт быў справакаваны двума тэрарыстычнымі нападамі ў гэтым раёне.