Тайвань прапануе КНР дыялёг

ТАЙНАНЬ. ТАЙВАНЬ. Прэзыдэнт Тайваню Чэн Шуй-бянь заклікаў да дыялёгу з кіраўніцтвам Кітаю. Ён лічыць, што перамовы павінны прывесьці да мірнага суіснаваньня і росквіту Тайпэю і Пэкіну. Два дні таму парлямэнт КНР ухваліў закон, які прадугледжвае выкарыстаньне вайсковай сілы супраць Тайваню, калі ён паспрабуе абвясьціць незалежнасьць.