Цела Масхадава вывезенае з Чачні

Грозны. Цела забітага экс-прэзыдэнта Чачні Аслана Масхадава, які быў забіты 8-ага сакавіка расейскімі спэцслужбамі, вывезенае з Чачні для правядзеньня судова-мэдычных экспэртызаў. Пра гэта паведаміў намесьнік Генэральнага пракурора Расеі Мікалай Шэпель. Раней расейскія ўлады адмовіліся выдаць цела Масхадава блізкім. На інтэрнэт-рэсурсе Каўказ-цэнтар зьявілася паведамленьне чачэнскага палявога камандзіра Шаміля Басаева пра тое, што выконваць абавязкі прэзыдэнта рэспублікі Ічкерыя да выбараў будзе кіраўнік шарыяцкага суду шэйх Абдул Халім.