Сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Румыніі

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што разглядае Румынію як сталага саюзьніка НАТО і як трамплін для правядзеньня дэмакратычных рэформаў у Чарнаморскім рэгіёне. Гэтую заяву амэрыканскі лідэр зрабіў падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Румыніі Траянам Бесэску ў Белым Доме. Румынскі лідэр знаходзіцца ў ЗША з трохдзённым візытам, падчас якога абмяркоўваюцца палітычныя, эканамічныя і вайсковыя стасункі паміж ЗША і Румыніяй.