Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня гарадзенскія прадпрымальнікі зноўку зьбіраліся ў цэнтры гораду — у парку Жылібэра. Супраць іх былі падрыхтаваны істотныя міліцэйскія сілы. Супрацьстаяньне скончылася мірна, прадпрымальнікі разышліся і вырашылі сабрацца зноў заўтра.
Прадпрымальнікі пачалі зьбірацца ў парку Жылібэра а 12-й гадзіне. Побач —на плошчы Тызэнгаўза стаялі два “Камазы” зь міліцыянтамі. У 12.20 сорак міліцыянтаў перакрылі выхад з парку, праз які прадпрымальнікі маглі б трапіць на плошчу Леніна, на якой знаходзіцца гарвыканкам. Яшчэ праз дзесяць хвілін колькасьць міліцыянтаў павялічылася ўдвая. А праз вуліцу ланцугом сталі каля дваццаці амонаўцаў. Потым на плошчу Тызэнгаўза прыбылі яшчэ дзьве машыны зь міліцыянтамі. Вось што сказаў адзін з удзельнікаў сёньняшняй акцыі прадпрымальнікаў:
(Спадар: ) “Яны адразу сказалі: нікуды ня пусьцім, разыходзьцеся — гэта ўсё несанкцыянавана. А нам няма куды ісьці. Працы няма, нічога няма. Куды ісьці? Толькі сюды”.
Прастаяўшы прыблізна паўтары гадзіны, прадпрымальнікі разышліся. Яны спадзяюцца, што сваімі мірнымі акцыямі пратэсту падштурхнуць прэзыдэнта да крокаў ім насустрач. У канцы мінулага тыдня прадстаўнікі гарадзкіх рынкаў былі ў кіраўніка аблвыканкаму Саўчанкі, перадалі яму свае патрабаваньні. Аднак ён сказаў, што мясцовая ўлада ня здольная іх выканаць, і што перадасьць іх ураду.
Удзельнікаў сёньняшняй акцыі было прыблізна 500 чалавек, хаця самі прадпрымальнікі лічаць, што іх сабралася болей.
На мінулым тыдні гарадзенскія прадпрымальнікі чатыры разы прыходзілі на плошчу Леніна, патрабуючы, перш за ўсё, скасаваць падатак на даданую вартасьць. 1 сакавіка іх сабралася прыблізна тры тысячы чалавек. За акцыі пратэсту на мінулым тыдні былі пакараны арыштам пяць чалавек, адзін зь якіх — прадпрымальнік Ясюкевіч учора ўжо выйшаў на волю.