Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паводле адмыслоўцаў, у бліжэйшым часе сытуацыя з коштамі аўтамабіляў вернецца да той, што была летась, калі ў польскіх аўтасалёнах аўтамабілі былі найбольш танныя ў параўнаньні зь іншымі краінамі Эўразьвязу.
Яшчэ паўгады таму з усіх краінаў Эўразьвязу найбольш выгодна было купляць аўтамабілі вядучых сусьветных канцэрнаў менавіта ў Польшчы.
Каб не дапусьціць банкруцтва вялікай колькасьці аўтасалёнаў у суседняй Нямеччыне, вытворцы пачалі гвалтоўна падвышаць цэны ў Польшчы, што, у выніку, прывяло да таго, што палякі пачалі купляць значна менш новых аўтамабіляў.
Цяпер вядучыя аўтамабільныя канцэрны спрабуюць выправіць уласныя памылкі і зьніжаюць кошты. Прыкладам, “Таёта” бясплатна ўсталёўвае ў сваіх аўтамабілях акліматызацыю, што адразу падвышае іхную вартасьць прыкладна на 10%.
“Опэль” зьнізіў цану на мадэль “Корса” на 750, а на мадэль “Астра” – больш чым на тысячу даляраў.