Расея заявіла пра забойства Аслана Масхадава

МАСКВА. Расейскія ўлады заявілі пра сьмерць лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Аслана Масхадава. Паводле прадстаўніка расейскіх фэдэральных войскаў на Паўночным Каўказе Ільлі Шабалкіна, Масхадаў быў забіты ў баі ў паселішчы Талстой-Юрт. Дырэктар ФСБ Расеі Мікалай Патрушаў заявіў, што цела Масхадава апазнанае. Прадстаўнік Масхадава Ахмед Закаеў у інтэрвію радыёстанцыі “Эхо Москвы” прызнаў, што інфармацыя пра сьмерць Масхадава, праўдападобна, праўдзівая.