МАДРЫД. У гішпанскай сталіцы пачалася міжнародная антытэрарыстычная канфэрэнцыя. Выступаючы на яе адкрыцьці, спадчынны прынц Гішпаніі Фэліпэ заклікаў усе дэмакратычныя сілы сьвету аб’яднацца для выкараненьня тэрарызму.
У канфэрэнцыі бяруць удзел кіраўнікі шэрагу дзяржаваў, генэральны сакратар ААН Кофі Анан, а таксама 180 экспэртаў з 50 краін.