Джон Болтан прызначаны прадстаўніком ЗША ў ААН.

ВАШЫНГТОН. Памочнік дзяржсакратара ЗША Джон Болтан прызначаны амэрыканскім прадстаўніком у ААН. Пра гэта паведаміла дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.Болтан лічыцца вопытным экспэртам у пытаньнях кантролю за ўзбраеньнямі. Летась ён часта крытыкаваў ААН за неэфэктыўнасьць.