Валянціна Аксак, Менск Жалобная вестка пра сьмерць аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтру і ягонага ганаровага віцэ-прэзыдэнта, паэта, перакладчыка, публіцыста Карласа Шэрмана прыйшла з Нарвэгіі. Народжаны ў Лацінскай Амэрыцы, ва Ўругваі, ён юнаком сьвядома вярнуўся ў Беларусь, але сьмерць засьпела яго далёка ад радзімы продкаў. Душа і прах яго ўсё ж навечна застануцца ў Беларусі.
Глыбокім болем адгукнулася вестка пра сьмерць Карласа Шэрмана ў душы ягонага сябра народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Яны разам перастваралі па-беларуску гішпанамоўную паэзію, разам засноўвалі ПЭН-цэнтар – арганізацыю абароны свабоды слова пісьменьнікаў і журналістаў у Беларусі.
(Барадулін: ) “Журба ў парадзелым людзкім бары Пра сябе нагадвае штодзённа, Адлятаюць у вечны вырай сябры, Душа вечарэе сьцюдзёна”
Далей Рыгор Барадулін працягвае:
(Барадулін: ) “Карлас Шэрман нарадзіўся ва Ўругваі, вучыўся і першыя літаратурныя спробы пачынаў у Аргентыне, але творчая сталасьць і прызнаньне прыйшлі на радзіме бацькі, у Беларусі. Карлас Шэрман дапамог беларускаму слову падняць цэлы пласт гішпанамоўнае клясыкі. Тут і Гільен, і Лорка, і Маркес… На гішпанскую мову пераклаў Янку Купалу, Якуба Коласа, Васіля Быкава, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка ды іншых беларускіх творцаў. Мой сябра дапамог мне перакласьці кнігі Лоркі, Містраль, Вальехі… Апошнія гады Карлас Шэрман цяжка хварэў, жыў зноў за межамі прарадзімы. На чужыне нарадзіўся, на чужыне і памёр. Але, думаю, душа вяртаецца на бацькаву радзіму”.
Наступнікам Карласа Шэрмана на пасадзе віцэ-прэзыдэнта ПЭН-цэнтру быў галоўны рэдактар газэты “Наша Ніва” Андрэй Дынько.
(Дынько: ) “Ён быў савецкім пісьменьнікам, перакладчыкам, аўтарам вялікіх перакладаў, вялікіх вершаў, каб пасьля асэнсаваць, што гэтае савецкае жыцьцё, гэтае савецкае пісьменьніцтва не было праўдай, ператварылася ў адну вялікую няпраўду, і ён ад гэтага адышоў. Ён быў разам з Васілём Быкавым і Рыгорам Барадуліным на гістарычным пераломе 90-х гадоў. Ён быў адным з найбольшых, найвярнейшых памочнікаў Васіля Быкава, які дапамагаў яму ва ўсім у самыя цяжкія моманты 90-х…”
Паэта і перакладчыка Валянціна Тараса зьвязвала з Карласам Шэрманам больш за паўстагодзьдзя творчага супрацоўніцтва і асабістага сяброўства.
(Тарас: ) “Мы разам зь ім чвэрць стагодзьдзя таму пераклалі “Восень патрыярха” Габрыэля Гарсія Маркеса, і нашыя прозьвішчы стаяць пад гэтым перакладам побач і будуць стаяць доўга… Тое, што ён памёр, Карлас, гэта як адарвалася адна мая часьцінка, другая мая палавінка… Ён наогул быў вельмі цікавы, яркі чалавек высокай адукацыі… І вось так лёс наканаваў, што ён нарадзіўся ў Монтэвідэо і ня суджана яму было памерці дома, хоць ён тут, на свай гістарычнай радзіме, пражыў паўстагодзьдзя, але застаўся сынам нашай беларускай зямлі і сынам беларускай літаратуры…”
Як паведаміла ўдава Карласа Шэрмана спадарыня Тамара, адпяваньне і разьвітаньне зь ім адбудзецца 10 сакавіка ў каталіцкім саборы нарвэскага гарадка Крысьціянсан, дзе сям’я жыла апошнія гады. Пасьля гэтага цела будзе падвергнутае крэмацыі, і прах Карласа Шэрмана будзе перавезены ў Беларусь. Дакладная дата пахаваньня яго ў Менску пакуль невядомая.