Міхал Стэльмак, Менск 3 сакавіка – трэці дзень агульнанацыянальнага страйку прадпрымальнікаў, у якім, паводле першых двух дзён, бяруць удзел дзесяткі тысяч прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў. Нагадаем, яны пратэстуюць супраць увядзеньня падатку на дабаўленую вартасьць на тавары расейскага імпарту. Пратэст суправаджаецца нявыплатай падаткаў у бюджэт краіны. Таксама нагадаем, што 1 сакавіка спроба прадпрымальнікаў дамагчыся ў Менску сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, каб перадаць яму патрабаваньні, ня мела посьпеху: ОМОН спыніў шэсьце да будынку Адміністрацыі прэзыдэнта.
Калі падсумаваць падзеі першых двух дзён страйку, то як яны адбіліся на канфлікце ўладаў і прадпрымальнікаў? Супрацьстаяньне працягваецца, і няма ніякіх вонкавых прыкметаў, што канфлікт вырашыцца бліжэйшым часам. Ва ўсялякім разе, як засьведчыў учорашні дзень, бакі застаюцца на ранейшых пазыцыях.
Што тычыцца ўладаў, то 2 сакавіка, я нагадаю, пытаньне выплатаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі падатку на дабаўленую вартасьць разглядалася ў часе справаздачы старшыні ўраду Сяргея Сідорскага перад Аляксандрам Лукашэнкам. Больш таго, у паведамленьні прэсавай службы Лукашэнкі падкрэсьлена, што ўрад займае цьвёрдую пазыцыю ў пытаньні падатковага новаўвядзеньня. А менавіта: гэты падатак, паводле прэм’ера Сідорскага, павінен бізнэсоўцамі выплачвацца. І на кампраміс, як вынікае зь яго тлумачэньня, улады могуць пайсьці толькі ў пытаньні мэханізму ўплаты згаданага падатку.
На цьвёрдасьць пазыцыі ўладаў паказваюць і дзеяньні праваахоўных органаў, якія ў Менску двойчы разганялі прадпрымальнікаў, што прыходзілі дамагацца праўды на Кастрычніцкую плошчу.
У сваю чаргу, прадстаўнікі дробнага бізнэсу, нягледзячы на зьняважлівае, як яны зазначаюць, стаўленьне да іх уладаў, таксама не здаюцца. Бізнэсоўцы падкрэсьліваюць, што абвінавачаньні іх у дэструктыўнай і антыграмадзкай пазыцыі, зьвязанай з пратэстам супраць падатковага новаўвядзеньня, беспадстаўныя:
(Спадарыня Надзея: ) “Цалкам губляецца сэнс у працы. Будзеш не даходы атрымліваць, а мець страты”.
(Спадар Аляксандр: ) “Сам Кабякоў сказаў, што мэханізм яшчэ да канца ня распрацаваны”.
(Спадарыня Надзея: ) “Мы павінны ад кожнай закупкі па 18 працэнтаў аддаць”.
(Спадар Васіль: ) “Наагул, яны нас у пытаньні падатку на дабаўленую вартасьць прыраўнялі да прадпрыемстваў”.
(Спадарыня Вера: ) “Грошай ня хопіць разьлічыцца: падатак, арэнда, дарога”.
(Спадар Віктар: ) “Нам нічога ня застаецца”.
(Спадарыня Святлана: ) “Мы падаткі плацім. Я плачу 600 тысяч рублёў. А нам кажуць, што мы адмаўляемся плаціць”.
(Спадарыня Кацярына: ) “У нас на “Чэрвеньскім” рынку ніхто ня працуе”.
(Спадар Аляксей: ) “Людзі пакуль ня працуюць”.
(Спадарыня Надзея: ) “Будзем месяц страйкаваць. А што нам рабіць? Выйсьця няма”.
Як мы зараз вось чулі ад адной з прадпрымальніц, удзельнікі агульнанацыянальнага страйку не выключаюць доўгатэрміновага, месячнага пратэсту. Але ці вераць яны ў перамогу? Ва ўсялякім разе, спадзяюцца. У прадпрымальніцкім асяродзьдзі, як сьведчаць мае апытаньні яго прадстаўнікоў, пакуль што – пасьля першых двух дзён страйку – ня ўзьнікла сумневу ў яго мэтазгоднасьці. Яны працягваюць лічыць, што пратэст зь няўплатай падаткаў за сакавік быў правільным выбарам.
Разам з тым, прадпрымальнікі незадаволеныя сваёй актыўнасьцю. Напрыклад, меркавалася, што 1 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу ў Менску зьбярэцца ня 3-5 тысяч чалавек, а ў 10, як мінімум, разоў больш. Пры такой колькасьці ўдзельнікаў вулічнай акцыі, на іх думку, улады паводзілі б сябе інакш. Як лічыць, напрыклад, менскі бізнэсоўца Аляксандр Драніцкі, усё яшчэ на нізкім узроўні знаходзіцца палітычная самасьвядомасьць беларускіх прадпрымальнікаў, што й адбіваецца на іх актыўнасьці:
(Драніцкі: ) “Трэба, каб прадпрымальнікі зразумелі сапраўдныя прычыны. Чаму яны знаходзяцца ў такім стане? А прычын такіх некалькі. Першая прычына – улада фінансава збанкрутавала. Ва ўлады няма грошай, каб утрымліваць свой велізарны рэпрэсіўны апарат. Калі яны не атрымаюць грошай ад прадпрымальнікаў, то шмат хто застанецца і без зарплаты, і бязь пэнсіяў. Я лічу, што трэба рыхтавацца да арганізаванай акцыі прадпрымальнікаў, таму што тое, што мы бачылі 1 і 2 сакавіка, была стыхія. Пакуль што неарганізаваная. А вось 25 сакавіка трэба правесьці пэўную растлумачальную працу, асабліва ў правінцыі, і павінна выйсьці ў Менску ня 5 тысяч прадпрымальнікаў, а ўсе 150 тысяч. Тады ўлада нас адчуе, і тады яна па-іншаму будзе нас успрымаць”.