Сёньня будзе абнародаваны бюлетэнь аб стане здароўя Папы Рымскага

ВАТЫКАН. Чакаецца, што сёньня будзе абнародаваны бюлетэнь аб стане здароўя Папы Рымскага Яна Паўла Другога, які праходзіць рэабілітацыйны курс лячэньня ў рымскім шпіталі “Джэмэлі” пасьля апэрацыі трахэатаміі. Ватыканскія чыноўнікі пакуль не паведамляюць, калі пантыфіка могуць выпісаць са шпіталю.