БЭЙРУТ. Лібанская апазыцыя патрабуе ад прэзыдэнта Сырыі Башара Асада вывесьці войскі і агентаў сырыйскай сакрэтнай службы з Лібану. Прадстаўнік парлямэнцкай апазыцыі Лібану Ахмэд Фатфат заявіў, рашэньне аб вывадзе войскаў павінна быць пацьверджана афіцыйнай заявай прэзыдэнта Сырыі, які мусіць абвясьціць пра такія крокі. Лібанская апазыцыя патрабуе, каб прэзыдэнт Лібану Эміль Лахуд пагадзіўся на яе патрабаваньні перш, чым яе прадстаўнікі пагодзяцца узяць удзел у перамовах аб стварэньні новага ўраду.