Уладзімер Глод, Менск Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргі патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслава Раманчука і Сяргея Скрабца, якія спрабавалі балятавацца па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 52.
Рашэньне адносна Раманчука было прынятае 2 сакавіка, адносна Скрабца – на дзень раней.
Такім чынам, за адзінае свабоднае месца ў Палаце прадстаўнікоў 20 сакавіка паспрачаюцца чатыры кандыдаты, сярод якіх прадстаўнік партыі БНФ Сяргей Антусевіч і дэпутат Палаты прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Валеры Фралоў.