У Іраку -- жалоба па ахвярах тэракту

БАГДАД. Кіраўнік часовага ўраду Іраку Іяд Аляўі абвясьціў сёньня жалобу па ахвярах тэракту ў горадзе Хільля, у выніку якога загінулі больш за 120 чалавек і каля 130 былі параненыя. Улады Іраку вырашылі выплаціць сем’ям ахвяраў тэракту па 1000 даляраў кампэнсацыі. Адказнасьць за тэракт ўзяло на сябе ірацкае падразьдзяленьне “Аль-Кайды”.