НЬЮ-ЁРК. Ведамства ААН ў барацьбе з наркабізнэсам папярэджвае, што стабільнасьці і дэмакратыі ў Аўганістане пагражае рост вытворчасьці наркотыкаў. У штогадовай справаздачы ведамства адзначаецца, што летась у Аўганістане працягвалі павялічвацца пасевы опіюмнага маку. У справаздачы гаворыцца, што ў той час, як ўжываньне гераіну скарачаецца ў Заходняй Эўропе, ў Расеі і Усходняй Эўропе яно працягвае расьці.