ЛОС-АНДЖЭЛЕС. У тэатры “Кодак” прайшла 77-я цырымонія ўручэньня прэміяў Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва. У намінацыі “Найлепшы фільм году” “Оскар” атрымала карціна Клінта Іствуда “Дзяўчына на мільён даляраў” – псыхалягічная драма пра дзяўчыну, якая ведае, чаго хоча, і надзявае баксэрскія пальчаткі. За гэты фільм Іствуд адзначаны таксама як найлепшы рэжысэр. Гілары Свонк, сыграўшы ў “Дзяўчыне на мільён даляраў”, здабыла “Оскар” за найлепшую галоўную жаночую ролю. Прэмія за найлепшую галоўную мужчынскую ролю ў Джэмі Фокса – ён сыграў у фільме “Рэй”, які апавядае пра жыцьцё знакамітага музыкі Рэя Чарлза. “Оскар” у намінацыі “Найлепшы замежны фільм” атрымала карціна “Мора ўсярэдзіне” гішпанскага рэжысэра Алехандра Амэнабара.
Найбольшую колькасьць узнагародаў атрымаў “Авіятар” Марціна Скарсэзэ – гэта біяграфія экстравагантнага мільянэра Говарда Г’юза. Стваральнікаў фільму адзначылі “Оскарамі” ў намінацыях “Найлепшы мастак”, “Найлепшыя касьцюмы”, “Найлепшы мантаж”, “Найлепшая апэратарская работа”, нарэшце, “Найлепшая жаночая роля другога пляну”.