Экспэрты ААН пачалі расьсьледаваньне забойства Харыры

БЭЙРУТ. У Бэйруце экспэрты ААН пачалі расьсьледаваньне акалічнасьцяў забойства былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры. Кіраўнік групы міжнародных экспэртаў Пітэр Фіцджэральд паабяцаў правесьці аб’ектыўнае і прафэсійнае расьсьледаваньне. Яго вынікі будуць перададзеныя генэральнаму сакратару ААН Кофі Анану. Харыры і яшчэ 17 чалавек загінулі ў выніку выбуху ў цэнтры Бэйруту 14 лютага. Лібанская апазыцыя абвінаваціла Сырыю ў даіычнасьці да забойства Харыры.