Севярын Квяткоўскі, Менск Студэнты Бранскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Расеі рыхтуюцца да заканчэньня трэцяга курсу ў спэцыялізацыі “рэгіёназнаўства – Беларусь”. Беларусь вывучаецца як рэгіён Усходняй Эўропы: ад гісторыі і сучаснага палітычнага становішча да мовы і культуры. Беларускую мову ўсё больш вучыць у суседніх краінах. У людзей, якія нядаўна адкрылі Беларушчыну, захапленьне ператварылася ў хобі і нават прафэсію.
З двух дзесяткаў бранскіх студэнтаў, што абралі Беларусь як спэцыялізацыю, няма ніводнага чалавека зь беларускімі каранямі, і ніводзін перад вучобай не бываў у Беларусі, і ня чуў беларускую мову:
(Кацярына: ) “Мне вельмі падабаецца вывучэньне гэтай мовы. Я расейка, але я вывучаю гэтую мову. Тое, што жыхары не гавораць на гэтай мове, мяне вельмі зьдзівіла, і “огорчило” – забылася, як па-беларуску”.
З аддзяленьня рэгіёназнаўства юрыдычнага факультэту маюць выйсьці будучыя дыпляматы, мытнікі і нават спэцыялісты турбізнэсу.
(Яфімава: ) “Яны цікавяцца і палітычным становішчам. Я ім стараюся даць розныя бакі жыцьця Беларусі. Каб гэта не была толькі афіцыйная пазыцыя. Каб яны сабе ўяўлялі шматграннасьць Беларусі”.
Тлумачыць Алена Яфімава, выкладчыца бранскіх студэнтаў – палітыка-сацыяльных беларусазнаўцаў. Алена Яфімава – беларуска, выпускніца Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэту, але апошнія дзесяць гадоў жыве ў Расеі. У навучаньні студэнтаў Алене Яфімавай дапамагаюць запрошаныя выкладчыкі Гомельскага ўнівэрсытэту:
(Яфімава: ) “Бачыце, мне крыху лягчэй, бо ў мяне расейскае грамадзянства. А ў гомельскіх выкладчыкаў беларускае грамадзянства. Мабыць, яны адчуваюць, што не ад сябе лекцыі чытаюць, а як прадстаўнікі краіны. І таму больш зьвяртаюць увагу на афіцыйнае. Але падкрэсьліваюць, што ня ўсё так адназначна”.
Студэнты Алены Яфімавай ведаюць пра гістарычныя працы Міколы Ермаловіча, пра тарашкевіцу, і пра сучасны культурніцкі андэграўнд Беларусі.
А вось польскага бізнэсоўца Ігара Зныка да беларушчыны прывёў шлюб з бабруйчанкай і беларуская музыка:
(Знык: ) “Першае, што я чуў – гэта быў “Народны Альбом”. Дзесьці я знайшоў касэтку, і гэта мне вельмі спадабалася. Пасьля я быў у Варшаве на канцэрце Касі Камоцкай. Там сустрэўся зь беларусамі, ну і так пачалося”.
Цяпер Ігар Знык арганізацыйна і матэрыяльна дапамагае беларускім канцэртам у Польшчы. Першай справай сталася леташняе запрашэньне навучэнцаў перасьледаванага ў Беларусі “Коласаўскага” ліцэю. Далей былі польскія выступы Касі Камоцкай і прэзэнтацыя фільму Віктара Корзуна “Вяртаньне” – пра пахаваньне Васіля Быкава, ды іншае.
А гісторыя 22-гадовага кіеўляніна Паўла Зулюка пачалася зь дзіцячай кніжкі, якую бацька прывёз з камандзіроўкі ў Менск.
(Зулюк: ) “Потым у Беларусі былі падзеі з масавымі выступамі апазыцыі. Іх вельмі часта паказвалі па тэлевізары ў 1990-х гадох. Гэта было ўсё вельмі цікава. У нас ва Ўкраіне было неяк сумна, а там было відаць, што людзі змагаюцца. Я хадзіў на пікетаваньне беларускай амбасады”.
Цяпер Паўло Зулюк вядомы як стваральнік інтэрнэт-сайту фанклюбу беларускага гурту NRM.
І студэнты Бранскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, і паляк Ігар Знык, і ўкраінец Паўло Зулюк упэўненыя, што іх яшчэ чакаюць цудоўныя адкрыцьці Беларушчыны. Такіх здабыткаў будзе тым болей, чым болей да захапленьня герояў гэтага рэпартажу далучыцца саміх беларусаў.