АРБІЛ, ІРАК
Прэм’ер-міністр Курдскага рэгіянальнага ўраду Нечырван Барзані заявіў, што ірацкія курды падтрымаюць новы ўрад краіны толькі ў тым выпадку, калі курдам будзе аддадзены кантроль над Кіркукам і іншымі рэгіёнамі на поўначы краіны. Курдская кааліцыя заняла другое месца ў парлямэнцкіх выбарах 30 студзеня, атрымаўшы 25 працэнтаў галасоў. Барзані адмовіўся падтрымаць каго-небудзь з двух асноўных прэтэндэнтаў на пасаду прэм’ер-міністра Іраку, заявіўшы, што курдаў найперш цікавяць пэўныя палітычныя прынцыпы, а не канкрэтныя асобы