Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Восем гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму — такое пакараньне вынес Наваполацкі гарадзкі суд былому камэрцыйнаму дырэктару ААТ “Полацак-Шкловалакно” Генадзю Дзямідаву.
Асуджаны Генадзь Дзямідаў быў па артыкуле 430 часткі 2 Крымінальнага кодэксу — атрыманьне матэрыяльных каштоўнасьцяў службовай асобай. Канкрэтна былому камэрцыйнаму дырэктару “Шкловалакна” пастаўлена ў віну, што ён атрымліваў ад кіраўніка нямецкай фірмы “Ламітэк” Вальдэмара Ройсьвіха хабар за пастаўкі фірме высакаякаснага электраізаляцыйнага шкловалакна. Пры гэтым грашовыя сродкі пералічваліся фірмай на ягоны асабовы рахунак у адным зь нямецкіх банкаў.
Падчас судовых паседжаньняў падсудны не адмаўляў наяўнасьці замежнага банкаўскага рахунку, паведаміўшы, што падчас службовых камандзіровак у краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі, яму даводзілася на просьбу фірмы “Ламітэк” займацца прасоўваньнем яе прадукцыі на рынкі азіяцкіх краінаў, і за гэтыя паслугі яму пералічвалі грошы на банкаўскі рахунак.
Cамо абвінавачаньне грунтавалася на заяве ўсё таго ж Вальдэмара Ройсьвіха, які пісьмова засьведчыў, што Генадзь Дзямідаў вымагаў у яго грошы. Сам Ройсьвіх, аднак, на суд у якасьці сьведкі не зьявіўся.