Джордж Буш і Віктар Юшчанка сустракаюцца ў Брусэлі

БРУСЭЛЬ. У Брусэлі сёньня перад пачаткам саміту НАТО адбудзецца сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны – Джорджа Буша і Віктара Юшчанкі. Украінскі лідэр бярэ ўдзел у паседжаньні камісіі НАТО – Ўкраіна. Учора ў Брусэлі быў падпісаны плян супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і Кіевам. Украінскія ўлады разглядаюць дакумэнт як першы крок на шляху да пачатку перамоваў аб далучэньні Ўкраіны да Эўразьвязу.