Уладзімер Глод, Менск Рашэньне аб абраньні Пятра Пракаповіча аднагалосна прынялі 21 лютага дэлегаты справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі Беларускай фэдэрацыі веславаньня. Такім чынам, спадар Пракаповіч стаў чарговай асобай у даўгім сьпісе высокага чынавенства, якое свой асноўны занятак спалучае з кіраўніцтвам нейкай спартовай фэдэрацыі.
Сваёй першай заявай новы старшыня фэдэрацыі літаральна ашаламіў прысутных. Пётра Пракаповіч мае цьвёрды намер зрабіць акадэмічнае веславаньне самым масавым відам спорту ў Беларусі.
Калі ідэі Пятра Пракаповіч сапраўды будуць зрэалізаваныя, дык весьляроў у краіне зь цягам часу мусіць будзе больш, чым нават футбалістаў ці лёгкаатлетаў. А першай задачай на гэтым незвычайным шляху стане стварэньне "вытворчай базы",– патлумачыў спадар Пракаповіч, які доўгі час працаваў будаўніком. Паводле яго, Нацыянальны банк ўжо ўдзельнічае ў далявым узьвядзеньні ў Берасьці базы для веславаньня ўсясьветнага ўзроўню, аналягаў якому быццам няма ў Эўропе.
Са словаў міністра спорту і турызму Юрыя Сівакова, які прадстаўляў дэлегатам канфэрэнцыі Пятра Пракаповіча, можна было зразумець, што новы кіраўнік фэдэрацыі хацеў, каб на яго прызначэньне была "воля ня толькі прэзыдэнта краіны, але і народу". І народ, у дадзеным выпадку – дэлегаты, карт-блянш спадару Пракаповічу далі.
Такім чынам, у падпарадкаваньні Пятра Пракаповіча будзе ўсё акадэмічнае веславаньне. А за разьвіцьцё веславаньня на байдарках і каноэ, як і раней, адказвае Беларуская асацыяцыя каноэ. Яе ачольвае трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч. Ён, дарэчы, адмоўна ацэньвае прызначэньні кіраўнікамі спартовых фэдэрацыяў высокіх чыноўнікаў.
(Парфяновіч: ) “Гэта зусім няправільная практыка. Яна ставіць наперад не прафэсіяналаў, а людзей, якія не разумеюць спорт, ня могуць прадугледзіць тыя ўмовы, якія прывядуць да яго разбурэньня”.
(Карэспандэнт: ) “Але трэнэры ды спартоўцы, калі так станоўча галасуюць, разьлічваюць, мабыць, на вагу чыноўнікаў, іх сувязі?”
(Парфяновіч: ) “Што значыць вага? Пракаповіч жа ня можа ўзяць грошы ў Нацыянальным банку і даць іх якой-небудзь фэдэрацыі. Гэта ж не яго асабістыя грошы, а грошы нашых грамадзянаў. І таму застаецца толькі пасада. А “сілавікі” кажуць так: пакажыце нам фірму, а грошы ў яе мы забярэм. Гэта ж не падыход да разьвіцьця спорту!”
Сярод тых, хто ачольвае цяпер спартовыя фэдэрацыі ў Беларусі, сапраўды шмат высокіх чыноўнікаў. Вось толькі некалькі найбольш яскравых прыкладаў: міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў узначальвае фэдэрацыю хакею, міністар фінансаў Мікалай Корбут – гімнастыкі, дзяржсакратар Генадзь Нявыглас – футболу, старшыня менскага гарвыканкаму Міхаіл Паўлаў – тэнісу.