Севярын Квяткоўскі, Чарнігаў Больш за сто чалавек з розных рэгіёнаў і арганізацыяў Беларусі выпрацоўвалі агульную стратэгію да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Украінскі горад Чарнігаў быў абраны таму, што ў Беларусі ўлады стварылі перашкоды для сустрэчы: напрыклад, у мінулым годзе сход быў сарваны ў Менску.
Ад самага пачатку сустрэча кандыдатаў на леташніх парлямэнцкіх выбарах нагадвала дэтэктыў. Удзельнікі ехалі зь Беларусі рознымі групамі, і шмат хто меў праблемы зь беларускімі памежнікамі і мытнікамі. Напрыклад, пільна даглядалі на мяжы старшыню партыі БНФ Вінцука Вячорку. Пэрсанальна ў мяне – карэспандэнта “Свабоды” – праверылі паперы з асабістымі запісамі. А ў карэспандэнткі “Камсамольскай праўды” Маргарыты Андрэевай нават нататнік. Мытнікі задавалі пытаньні прыватнага характару, не хавалі, што шукаюць кампрамат.
Той факт, што сустрэча 20 лютага ў Чарнігнаве адбылася, арганізатары ўжо лічаць посьпехам. Так мяркуе і лідэр Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька. У сустрэчы бралі ўдзел як незалежныя кандыдаты, гэтак прадстаўнікі партыяў: БНФ, АГП, ПКБ ды іншых.
Галоўны вынік сходу – дамова між рэгіянальнымі палітычнымі актывістамі пра абраньне адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Папярэдне вызначылі тэрмін – не пазьней за 1 чэрвеня 2005 году. Але варта зазначыць, што ў сустрэчы не ўзялі ўдзел многія леташнія кандыдаты ў дэпутаты. Беларускія і міжнародныя грамадзкія назіральнікі прызналі выбары 2004 году цалкам сфальсыфікаванымі.
Што да будучых прэзыдэнцкіх выбараў, удзельнікі чарнігаўскага сходу ня маюць спадзеваў на справядлівасьць, і рыхтуюцца да жорсткага змаганьня. Многія удзельнікі сумняваюцца ў магчымасьці перамогі ў рамках дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У кожным выпадку, праз тры зь лішкам месяцы мы можам дазнацца, каго вылучыць аб’яднаная апазыцыя ў якасьці суперніка цяперашняга прэзыдэнта.