ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя выходзіць са шматбаковых перамоваў наконт яе ядзернай праграмы і адмаўляецца ад наўпроставага дыялёгу са Злучанымі Штатамі на гэтую тэму. Гэтую заяву міністэрства замежных справаў КНДР перадала сёньня кітайскае інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа. У заяве гаворыцца, што Пхэньян ня бачыць сэнсу ў дыялёгу з Вашынгтонам з прычыны варожай пазыцыі ЗША.
Заява супала з прыбыцьцём у Пхэньян высокапастаўленага прадстаўніка Кампартыі Кітаю. Мэта візыту – паспрабаваць пераканаць Паўночную Карэю вярнуцца за стол перамоваў. Нядаўна ўлады КНДР аб’явілі, што ўжо валодаюць ядзернай зброяй.