Алег Грузьдзіловіч, Менск Ігар і Павал Марынічы прыехалі ў Страсбур на запрашэньне Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Яны прадстаўляюць сябе ня толькі як сыны беларускага палітвязьня Міхаіла Марыніча, але і як сузаснавальнікі грамадзянскай ініцыятывы “Свабоду палітычным вязьням!”
16 лютага Ігар і Павал сустрэліся з супрацоўнікамі Камісіі правоў чалавека, у склад якой уваходзіць вядомы дэпутат Эўрапарлямэнту Хрыстас Пургурыдэс, які падрыхтаваў мэмарандум аб становішчы ў Беларусі.
(Ігар Марыніч: ) “Мы ім распавялі пра сытуацыю са справай бацькі. Нас паінфармавалі, што гэтыя зьвесткі ўвойдуць у даклад аб правах чалавека, аб палітвязьнях у краінах СНД. Гэтая тэма будзе абмяркоўвацца на нарадзе Савету міністраў Рады Эўропы. Там зьбіраюцца закрануць і справу бацькі, і справы Леванеўскага з Бандажэўскім”.
Ігар Марыніч заявіў, што паводле ягоных назіраньняў у Радзе Эўропы ўсё лепш разумеюць рэальнае становішча ў Беларусі.
(Ігар Марыніч: ) “Людзі там усё больш разумеюць, што сёньня ў Беларусі дыктатура. Яны вымаўляюць гэтае слова асэнсавана, не адводзячы ўбок вачэй, кажуць, што так, мы бачым, што ў вас сапраўдная дыктатура, вашае становішча нагадвае Савецкі Саюз”.
Паводле Ігара Марыніча, прадстаўнікі Рады Эўропы ад разуменьня рэальнага становішча ў Беларусі цяпер пераходзяць да распрацоўкі мадэлі эфэктыўнай дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасьці.
Цікава было атрымаць зьвесткі пра ініцыятыву “Свабоду палітычным вязьням!”, якую заснавалі браты Марынічы. Ігар патлумачыў мэту гэтай ініцыятывы.
(Ігар Марыніч: ) “На месцы нашага бацькі можа быць любы чалавек у нашай дзяржаве. Ужо ёсьць і Леванеўскі, і Бандажэўскі, І Васільеў, якія пацярпелі за свае перакананьні. Гэта генэрал Фралоў, якога штрафуюць на 3 тысячы даляраў, гэта актывісты партыяў, якія раздаюць свае газэты і атрымліваюць пакараньні штрафам альбо адміністрацыйным арыштам. Таму мы лічым сваім абавязкам распавядаць на прыкладзе нашага бацькі пра тое, што адбываецца з правамі людзей, са свабодамі ў Беларусі”.
Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч быў прызнаны беларускім судом вінаватым у крадзяжы маёмасьці няўрадавай арганізацыі і асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня. Сам ён вінаватым сябе не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі матывамі. Міхаіл Марыніч ёсьць адным зь лідэраў беларускай апазыцыі, ён зьбіраўся вылучыць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах 2005 году. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Міхаіла Марыніча палітычным вязьнем.