Зьміцер Падбярэскі, Менск (эфір 12 лютага) Новая перадача сэрыі “Па-за тактам”.
(Зьміцер Падбярэскі: ) “Гісторыя беларускай папулярнай музыкі налічвае ўжо, безь перабольшаньня, не адзін дзясятак гадоў. І ў гэтай гісторыі, калі ўдумацца, ёсьць ужо і свае легенды, таямніцы, белыя плямы і проста загадкавыя часам гісторыі. Ну, напрыклад… Не адзін далёка год існуе група “Жыгімонт Ваза”, але, думаю, далёка ня ўсе нават адданыя аматары беларускага року ведаюць пра гэты калектыў ці маюць ва ўласных зборах выдадзеныя групай дыскі ды касэты. Тым ня менш, такая зьява, як “Жыгімонт Ваза”, існуе, а ў дыскаграфіі калектыву налічваецца шэсьць ці нават сем альбомаў.
Дыскаграфія тая нядаўна папоўнілася дзьвюма новымі пазыцыямі: альбомам пад назваю “Каін” і — увага! — саўндтрэкам да кінафільму “Кантрабанда”. Але калі песьня “Лякарня” з альбому “Каін” — адзін зь лідэраў інтэрнэтаўскага гіт-параду “Тузін гітоў”, дык фільм “Кантрабанда” яшчэ нават не пачынаў здымацца. Згадзіцеся, выпадак ва ўсясьветнай практыцы неверагодны! Тым больш цікава будзе паслухаць лідэра групы “Жыгімонт Ваза” Сяргея Скрыпнічэнку, вядомага ў рокавым асяродьдзі як Скрыпа МХ. Вітаю шчыра спадара Сяргея ў студыі Беларускай Свабоды!
Не магу нават згадаць, каб у Беларусі асобным дыскам выдаваўся саўндтрэк, гукавая дарожка да кінафільму. Дык як жа так сталася, што фільма няма, а музыка да яго — напісана?”
(Сяргей Скрыпнічэнка: ) “Вельмі старая гісторыі, і сягае яна аж у 1990 год. Я быў у савецкім войску, відэа зрабілася вельмі распаўсюджанае нават у савецкім войску. Глядзеў галівудзкія фільмы і ўвесь час слухаў саўндтрэкі. Я заўважыў, што вельмі добра былі зроблены фільмы амэрыканскія з гледзішча музычнага: ня проста музыка, а самастойная рэч дакладна пад сытуацыю. Я тады пачаў нешта граць у клюбе начамі, прыдумваў нешта і нават запісваў. Гады ішлі, я ня ведаў, як гэта можа рэалізавацца. Сапраўды, краіна набыла незалежнасьць, але “кіна” не здымалі, ніякага! І ў 2000 годзе я ўжо дакладна вырашыў, што зраблю гэткую містыфікацыю: запішу гэтую ўсю музыку, назаву, што гэтая музыка — для нейкіх там фільмаў, нават зробім вокладку, на якой будуць пазначаны рэжысэры, апэратары і нават акторы, зробім фотасэсію — быццам бы кадры з гэтых фільмаў для аздабленьня вокладкі.
І толькі я пастанавіў, што гэта раблю, як зьявіўся Янук Латушка з прапановай зрабіць саўндтрэк да фільму “Кантрабанда” — гэткі адказ на “Карты, грошы, дзьве рулі” ангельскі. І я зразумеў, што мне ня трэба ствараць нейкага спэцыяльнага саўндтрэку, а што я проста зраблю тую музыку, якую стварыў некалі ў войску. Адно што дадаў песьню “Кантрабанда”. Усё мы запісалі, зрабілі, але што там з гэтым фільмам — ня ведаю”.
(Падбярэскі: ) “А вось скажы… Ці было калі такое, што “Жыгімонт Ваза” гучаў у эфіры? Я не пра фарматы радыёстанцыяў тут кажу, а пра запатрабаванасьць творчасьці. Ці ёсьць, як ты сам адчуваеш, попыт на тое, што ты робіш?”
(Скрыпнічэнка: ) “Я не залежу ад прадусараў і ад каньюнктуры менавіта такой, калі “цяпер”, “сёньня”, дакладна ў гэты момант. Я не імкнуся неяк трапіць вось у гэтую дзясятачку каньюнктуры “цяпер”. У мяне ніколі не стаяла пытаньне, як пабольш прысутнічаць на радыё. У нас у альбомах песьні такія працяглыя, асабліва ў “Каіне” — зусім не радыёфармат! Нават не фармат відэакліпу. Таму з-за таго, што я не залежу ад прадусараў, маё імкненьне ў творчасьці трохі іншае. Гэта — уласна творчасьць”.
(Падбярэскі: ) “А вось скажы, посьпех песьні “Лякарня” ў гіт-парадзе для цябе — нечаканасьць? Як ты сам можаш гэта патлумачыць?”
(Скрыпнічэнка: ) “Чаму?! Калі я кажу, што я не зважаю на нейкую каньюнктуру, гэта ніяк не азначае, што я не зважаю на каньюнктуру ўвогуле. Песьня гэтая — звычайная, сучасная, песьня гэтага часу. Дык чаму б ёй ня быць папулярнай у пэўны пэрыяд?”
(Падбярэскі: ) “Па адукацыі ты, Сяргей, калі не памыляюся, — мастак”.
(Скрыпнічэнка: ) “Так! Я і працую мастаком, і з гэтага жыву”.
(Падбярэскі: ) “І сам зь сям’і мастакоў. Дык музыка для цябе што: творчасьць ці ўсё ж хобі?”
(Скрыпнічэнка: ) “Не-не-не, ніяк ня хобі! Мяне разьвівалі, я ўсё-такі вучыўся ў музычнай школе. З двух гадоў ужо сьпяваў, мама грала на фартэпіяна. Я сьпяваў чысьценька, і мяне ў шэсьць гадоў выцягнулі зь пясочніцы і павезьлі ў музычную школу пры кансэрваторыі. Таму я ў музыцы зь дзяцінства. Я таксама гэтым прафэсійна займаюся, як і выяўленчым мастацтвам”.
(Падбярэскі: ) “Прабач за нетактоўнае пытаньне: а чаму альбомаў “Жыгімонта Вазы” няма ў продажы? Гэта пры тым, што ранейшыя касэты раскупленыя, а кампакт-дыскаў вось — няма? Хоць той жа “Каін”, на маю думку, варты вельмі вялікай увагі…”
(Скрыпнічэнка: ) “На сайце нашым (www.zygvaza.net) будуць абвесткі наконт таго, што мы будзем рабіць з распаўсюдам нашай музыкі. А наконт дыскаў? Ну, тут ёсьць пэўныя складанасьці. Нядаўна былі перамовы не скажу зь якой фірмай, там было адзначана адразу, што музыка падабаецца, ноў проблем, толькі гэта зусім не фармат продажу. Але прыдумаем, нешта прыдумаем…”
(Падбярэскі: ) “Беларуская мова для цябе — гэта прынцып? Не было некалі спакусы сьпяваць па-ангельску, па-расейску?”
(Скрыпнічэнка: ) “Беларуская мова ў маім жыцьці — гэта выхаваньне. Па-ангельску?.. Я ня бачу запатрабаванасьці сьпяваць па-ангельску. Я самадастаткова адчуваю сябе тут, і скажу больш: пасьля ўсяго таго, што тут, у Беларусі, за апошнія дзьвесьце гадоў адбылося, то ўвогуле ў нас тут непачатая яма працы. Можна грэсьці, грэсьці, грэсьці і ў гэтай культуры ствараць тут шэдэўры! На ўсіх кірунках — мастацтва выяўленчага, і літаратуры, і музыкі. Было шмат праектаў, якія, маўляў, па-беларуску былі зробленыя, на “злобу дня”. Але яны ня мелі посьпеху, таму што адчувалася, што людзі проста рабілі адно, а тут падумалі: а давайце зробім так! Зрабілі — ну і ўсё! Але ж усё будзе відаць — слухачам там, гледачам, што насамрэч было зроблена, а што — на “злобу дня”. Імітавана.
Таму я адчуваю, што па-беларуску — гэта нармальна для гэтай тэрыторыі, для гэтага часу. Па-першае, гэта запатрабавана. А па-другое, я разумею, што дзьвюхмоўе — гэта рэч відавочная, але ў маім разуменьні беларуская культура — гэта беларуская культура. І яна вось — па-беларуску. Але калі гэта будзе беларуская культура па-расейску, то гэта проста з-за тых повязяў, якія існуюць, аўтаматычна будзе залічвацца да расейскай культуры, зробленай у Беларусі”.
(Падбярэскі: ) “Сяргей! Нядаўна ўлады аб’явілі аб заснаваньні штогадовай нацыянальнай прэміі з многімі намінацыямі ў галіне музыкі. “Жыгімонт Ваза”…”
(Скрыпнічэнка: ) “Усё-ўсё-ўсё! Я зразумеў пытаньне! І адказваю наперад: я некалькі год таму прыйшоў да такой высновы, што літоўскія камуністы ў свой час марылі пра камуністычную Літву, узбэцкія камуністы марылі пра камуністычны Ўзбэкістан, а беларускія камуністы марылі пра хату ў Маскве, андатравую шапку і “собсьцьвенага вадзіцеля”. Для дасягненьня гэтай мэты яны былі гатовыя прадаць усё, нават маці, і бацьку, і Радзіму, што многія зь іх пасьпяхова і рабілі. І таму я прыйшоў да такой вось высновы, што беларускія чыноўнікі — гэта цар Мідас наадварот. Калі ён браўся за нешта рукою, гэта ператваралася ў золата. Калі беларускія чыноўнікі хоць за што бяруцца — гэта ператвараецца ведама ў што. Пачынаючы ад праекту “Беларускае бістро”, праекту “Хуткае харчаваньне” — усе праекты, якія яны робяць! І тут няма ніякай містыкі. Гэта звыклая рэч, законы капіталізму: ёсьць гаспадар ці няма гаспадара. Дык вось у гэтага праекту няма гаспадара. Людзі могуць гэта ўсё выкарыстаць на сваю карысьць. І 75 працэнтаў эфіру, спушчаныя з гары, і ўсе гэтыя намінацыі — гэта ўсё праекты з сэрыі, пра якую кажуць “родывса мэртвым”.
(Падбярэскі: ) “Скажы, калі ласка, на заканчэньне: што дала табе музыка, якую ты пішаш, якую выконваеш?”
(Скрыпнічэнка: ) “Ведаеш, як кажуць, што ў жыцьця сэнсу няма. Гэта ведаюць усе. Рэлігія, містычныя вучэньні прапануюць свае варыянты адказаў на гэтае пытаньне — дзеля чаго жыць? Калі з гэтага гледзішча азірнуцца на ўласнае жыцьцё, паглядзець у будучыню ўвогуле чалавецтва, то ўзьнікае пытаньне: а навошта я жыву? Прасьцеў узяць крэдыт у банку, накупіць гераіну і не аддаваць гэты крэдыт, пакуль ня здохнеш. Гучыць брутальна, але насамрэч — чаму б і не? Для мяне музыка — гэта той сэнс існаваньня, гэта — самавыражэньне і самасьцьвярджэньне перад самім сабой і перад іншымі. Людзям увогуле ўласьціва выражаць саміх сябе”.
(Падбярэскі: ) “Нагадаю, што ў чарговым выданьні праграмы “Па-за тактам” удзельнічаў лідэр групы “Жыгімонт Ваза” Сяргей Скрыпнічэнка. У перадачы прагучалі фрагмэнты музыкі да фільму “Кантрабанда” (тэма “Дождж у Вільні”) і песьні “Лякарня” з альбому “Каін” у выкананьні групы “Жыгімонт Ваза”.