Ганна Сурмач, Прага Новая перадача сэрыі “Беларускае замежжа”. Удзельнікі: Валеры і Юля Бажан (Страсбур), Уладзімер Лобач (Ліён).
Францыя сёньня не належыць да тых краінаў, куды накіроўваецца плынь новай беларускай эміграцыі. Беларуская прысутнасьць у гэтай краіне застаецца даволі абмежаванай і кожны новы беларус, які зьяўляецца ў Францыі, падмацоўвае надзею на тое, што беларускае жыцьцё там адновіцца і стане такім жа арганізаваным і актыўным, як гэта было ў даваенныя гады.
Валеры і Юля Бажан бадай што першыя беларусы, якія пасяліліся ў Страсбуры, горадзе, які сёньня зьяўляецца адным з палітычных цэнтраў аб’яднанай Эўропы.
(Бажан: ) “Горад вельмі цікавы сваёй гісторыяй, вельмі прыгожы, тут знаходзіцца Эўрапейскі парлямэнт. Я хадзіў, бачыў там усё, вельмі цікава. Але беларускага сьцяга там яшчэ няма, у будучыні можа і будзе”.
На радзіме Валер Бажан працаваў дзеля таго, каб Беларусь стала дэмакратычнай краінай, быў сябрам суполкі БНФ у Магілёве, а цяпер стаўся палітычным эмігрантам.
(Бажан: ) “Я зь Беларусі выехаў у Францыю. Вельмі цяжка было. Немагчыма выехаць адтуль, так цяжка візы рабіць. А бязь візы ты нічога тут ня зробіш. Ты нелегальна будзеш знаходзіцца ў краіне, няма сэнсу ехаць бязь візы, бо не дадуць ні адваката бясплатнага і ўвогуле нічога не дадуць. Выбралі Францыю таму, што была француская віза. Празь Нямеччыну паехаў адразу ў Страсбур, бо гэта быў першы францускі горад на мяжы.
Ужо 1 год і 3 месяцы тут знаходзімся. У Беларусі я працаваў сам на сябе, ніколі ні на каго не працаваў, ні перад кім не схіляўся. У мяне была свая справа, з дрэва вырабляў розныя рэчы, меў сваю майстэрню.
У мяне там былі дзьве хаты і кватэра, я ўсё прадаў за капейкі, абы толькі ўцячы, абы толькі ўратаваць сваё жыцьцё”.
(Сурмач: ) “Вы ўжо атрымалі палітычны прытулак у Францыі, як доўга давялося чакаць?”
(Бажан: ) “Чакаюць усе па рознаму. Мы чакалі 8 месяцаў, зь першага заходу атрымалі”.
(Сурмач: ) “Вам давялося жыць у лягеры для ўцекачоў?”
(Бажан: ) “Я ня жыў, бо я з сям''ёю. У Францыі няма лягераў, тут зусім іншая працэдура. Расьсяляюць па сямейных па кватэрах, а адзінокіх у інтэрнат. У гатэлі таксама жывуць, і дзяржава аплачвае гэты гатэль. Тут да людзей ставяцца як належыць, тут няма дыскрымінацыі, да ўсіх ставяцца добра”.
(Сурмач: ) “А цяпер як у вас з жыльлём?”
(Бажан: ) “Жытло атрымаў, 2-х пакаёвую кватэру, муніцыпальнае жытло, яно таннае і вельмі добрае. Атрымліваем фінансавую дапамогу, харчы часам даюць, калі не хапае гэтых грошай. Мы зараз езьдзім купляць харчы ў Нямеччыну, там трошкі таньней. Тут ходзіць гарадзкі аўтобус № 21, чатыры прыпынкі – і ты ў Нямеччыне, няма праблемаў. Вучым францускую мову, жонка ўжо працуе, а я вучуся на курсах”.
(Сурмач: ) “Такім чынам, памалу будуеце новае жыцьцё на чужыне, і як Вам падабаецца на новым месцы?”
(Бажан: ) “Вельмі падабаецца, але мы маглі б так жыць і на Радзіме. Чаму мы павінны жыць горш за іншых, у нас працавіты народ. Мы маглі б зрабіць сваю Радзіму такой жа прыгожаю”.
(Сурмач: ) “А чаму, думаеце, так не атрымалася?”
(Бажан: ) “Мы стараліся, вельмі старанна ставіліся да сваёй справы, але ж, бачыце, якая псыхалёгія нашага народу. Самі людзі сваё жыцьцё будуюць. Яны не вінаватыя ў тым, што яны трапілі ў такую сытуацыю – бальшавіцкую. Псыхалёгія ў іх рабская. Чалавек там ня меў уласнай гаспадаркі, хадзіў на завод і там стаяў з працягнутай рукою – дайце, дайце. А калі не далі, дык ішоў на кампраміс з сумленьнем. Як можна так жыць? І ў спадчыну гэта сваё рабства перадаюць. А трэба было некалі сказаць – не, і ўсе праблемы былі б вырашаныя”.
(Сурмач: ) “Валеры прыехаў у Францыю з жонкаю Юляю і трохгадовым сынам Міхасём. Сп. Юля кажа, што хлопчык хутка прызвычаіўся да новых умоваў”.
(Юля Бажан: ) “Як толькі мы сюды прыехалі, нам далі накіраваньне ў садок і ён адразу пачаў хадзіць”.
(Сурмач: ) “Сп. Юля на Радзіме працавала настаўніцаю, выкладала ангельскую мову, а цяпер ёй даводзіцца вывучаць яшчэ і францускую”. (Юля Бажан: ) “Ня вельмі добра, але магу размаўляць. Я зараз ужо трохі пачала працаваць – 4 гадзіны ў дзень. Думаю далей вучыцца. Тут з маім дыплёмам нічога не атрымаецца, нашыя дыплёмы тут не прызнаюцца. Але можна два гады павучыцца і ісьці працаваць ў дзіцячы садок”.
(Сурмач: ) “Ваш муж сказаў, што яму падабаецца на новым месцы, а ў Вас мне хочацца запытацца, што Вам не падабаецца?”
(Юля Бажан: ) “Тое, што мы не на Радзіме, канечне, было б лепш, каб мы маглі жыць дома. Калі ты на чужыне, заўсёды гэта не вельмі добра. Але ж тут людзі добрыя, з павагаю ставяцца, ніколі не абразяць, не скажуць, што ты чужынец. Можа таму, што тут Эўрапарлямэнт, а таксама вельмі шмат арганізацый, якія дапамагаюць уцекачам. У Страсбуры жыве недзе 50% замежнікаў. Што мне не падабаецца, дык гэта тое, што французы недысцыплінаваныя. Машыны нават ніколі не прыпыняюцца на пешаходных пераходах”.
(Сурмач: ) “На заканчэньне размовы са спадарствам Бажанаў я запыталася ў сп. Валеры, ці не зьявіліся там новыя ўцекачы ў Беларусі?№
(Валеры Бажан: ) №Ёсьць, вось зусім нядаўна прыехала сям''я таксама з Магілёва, з майго Беларускага Народнага фронту”.
***
Студэнт Каталіцкага ўнівэрсытэту ў Ліёне Ўладзімер Лобач, родам зь Ліды, пакінуў Беларусь таксама не зусім па ўласнай волі і накіраваўся вучыцца ў замежжа.
(Лобач: ) “Я навучаўся ў Каталіцкай сэмінарыі ў Гародні з 1998 па 2002 год, скончыў 4 гады, але завяршыць навучаньне не давялося, не атрымалася. Я вырашыў ад''ехаць у замежжа, бо ў Беларусі ў мяне пачалі адбывацца канфлікты з-за маёй прыналежнасьці да грэка-каталіцкай царквы. Я ўніят. У Беларусі ў мяне не атрымалася так, як я жадаў – прысьвяціць жыцьцё, працу царкве. Я пабачыў. што сытуацыя з грэка-каталіцкай царквой там, мякка кажучы, не зразумелая. Не ведаю, ці правільна я ўспрыняў, але я вырашыў ад''ехаць у замежжа”.
(Сурмач: ) “Наколькі складана было паступіць вучыцца ў гэты Каталіцкі ўнівэрсытэт і ці плаціце Вы за навучаньне?”
(Лобач: ) “Сам запіс ва ўнівэрсытэт адбываецца ў Францыі даволі лёгка. Часткова аплату бяруць на сябе дабрачынныя арганізацыі, якія дапамагаюць царкве ў Беларусі. Так што выходзіць, што я амаль нічога сам не плачу”.
(Сурмач: ) “Вы задаволеныя, што выбралі менавіта гэты ўнівэрсытэт?
(Лобач: ) “Задаволены. Сама сыстэма навучаньня будуецца даволі дэмакратычна, больш вольная. Адчуваецца, што няма такога ідэалягічнага ціску на студэнтаў, які існуе на нашай роднай зямельцы. Гэта сьвецкая ўстанова, якая належыць, скажам, да ўнутранага міністэрства адукацыі каталіцкай царквы. Але яна адчыненая для ўсіх, гэта звычайны ўнівэрсытэт, які ўтрымліваецца царквою”.
(Сурмач: ) “Пасьля заканчэньня вучобы, як бачыце сваю будучыню?”
(Лобач: ) “Цяпер ня ведаю, хацелася б вярнуцца ў Беларусь, каб там прынесьці карысьць краіне. Хацеў бы вярнуцца ў тое, чаго цяпер няма ў Беларусі – у вольную прэсу, у вольныя аналітычныя структуры, у грамадзкія арганізацыі”.
(Сурмач: ) “Дарэчы, з Вашых назіраньняў, як французы ўспрымаюць сёньняшнюю Беларусь?”
(Лобач: ) “У Эўропе, не гледзячы на ўсе захады Эўрапарлямэнту і дэпутатаў эўрапейскіх, ведаюць вельмі мала пра Беларусь. Для некаторых Беларусь – гэта нешта недзе на ўскрайку. Па нашых назіраньнях першы раз артыкулы пра Беларусь зьявіліся перад пашырэньнем Эўразьвязу, бо апынуліся на мяжы, за Польшчаю ўжо ідзе Беларусь і трэба было паказаць, з кім мяжуе Эўразьвяз. І другі раз пачалі пісаць пра Беларусь перад рэфэрэндумам і выбарамі. Тады зьявіліся даволі такі моцныя артыкулы, знайшліся журналісты, якія, магчыма, пабывалі ў Беларусі, яны напісалі пра дыктатуру, пра апошні камуністычны заказьнік у Эўропе. А пасьля ўсё скончылася.
Было б добра, каб Эўропа зразумела, што і ёй гэта таксама патрэбна. Хацелася б, каб было меней гэтых абмеркаваньняў і дэбатаў, каб прыйшла канкрэтная дапамога”.
(Сурмач: ) “У Вашым унівэрсытэце, як Вы сказалі, навучаецца яшчэ адзін студэнт зь Беларусі. Ці кантактуеце вы зь іншымі беларусамі ў Францыі?”
(Лобач: ) “Што мяне тут вельмі зьдзівіла – гэта нашая ізаляванасьць у Францыі. Мы спрабавалі тут знайсьці беларусаў, знайшлі толькі аднаго. Гэта выглядае не так, як у расейцаў і ўкраінцаў, якія імкнуцца трымацца разам. А беларусы....”
(Сурмач: ) “Інфармацыю пра падзеі ў Беларусі дзе звычайна здабываеце?”
(Лобач: ) “Ведаеце, ваш сайт – гэта адзіная крыніца інфармацыі пра Беларусь, якой можна давяраць і якой я давяраю. Вельмі добра арганізаваны і вельмі праўдзівы, аб''ектыўны”.
(Сурмач: ) “Як Вы глядзіце сёньня на пэрспэктыву ўніяцкай царквы ў Беларусі?”
(Лобач: ) “Гэта была царква, якая дазволіла мне прыйсьці да Бога. Я народжаны ў мяшанай сям''і – праваслаўна-каталіцкай. Таму для мяне ўніяцкая царква – гэта мой асабісты сьвядомы выбар, а з другога боку ў мяне адчуваньне, што гэта сапраўды нацыянальная царква Беларусі.
Вельмі добра, што там ёсьць інтэлігенцыя, што ёсьць нацыянальна сьвядомая моладзь, але гэтая царква мела праблемы з тым, каб адчыніцца на шырокі сьвет. А цяпер я бачу, што яна ўсё больш выходзіць з гэтай сытуацыі, з гэтай замкнутасьці, таму мне здаецца, што гэтая царква мае пэрспэктыву.
У царкве павінны знайсьці месца і бабулі, і дзеці, і людзі сярэдняга веку, і моладзь – усе тыя, якія маюць няхай трохі нейкую зародкавую нацыянальную сьвядомасьць, але якія лічаць сябе грамадзянамі гэтай дзяржавы, якія хочуць пабудаваць дэмакратычнае грамадзтва, немагчымае бяз хрысьціянскіх ідэалаў”.