Лайнэр выйшаў зь бедзтва ў Міжземным моры

РЫМ. Пасажырскі лайнэр, які пацярпеў аварыю ў Міжземным моры, сваім ходам набліжаецца да італьянскага порту Кальяры. Экіпажу карабля ўдалося завесьці два з чатырох рухавікоў. Круізны лайнэр, на борце якога знаходзяцца звыш 770 чалавек, трапіў у моцны шторм паблізу Маёркі і даў цечу. Вада пашкодзіла сыстэму кіраваньня карабля. Чакаецца, што лайнэр прыбудзе ў Кальяры заўтра раніцаю.