Ірак: перамовы ў пытаньні новага ўраду

БАГДАД. Ахвярамі актаў гвалту ў Іраку сёньня сталі тры вайскоўцы нацыянальнай гвардыі, два афіцэры паліцыі й два цывільныя грамадзяне. Тым часам у Іраку працягваюцца перамовы пра фармаваньне новага ўраду пасьля перамогі на выбарах шыіцкага Аб’яднанага ірацкага альянсу. Эўрапейскі Зьвяз заклікаў ірацкія ўлады забясьпечыць удзел прадстаўнікоў усіх этнічных групаў у палітычным працэсе.