Іран гатовы да перамоваў з Эўразьвязам

ТЭГЕРАН. Іран выказвае гатовасьць працягваць перамовы з Эўрапейскім Зьвязам у праблеме сваёй ядзернай праграмы, але на пэўных умовах. Такую заяву сёньня зрабіў прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі, аднак, ён не сказаў, што гэта за ўмовы. Эўрапейскі Зьвяз спрабуе пераканаць Іран спыніць ядзерную праграму, бо яна можа мець ваенны характар. Узамен Тэгерану прапануецца дапамога ў разьвіцьці энэргетыкі і шэраг гандлёвых ільготаў. Пакуль перамова не далі жаданых вынікаў.