Эдвард Кавалеўскі, Магілёў Новая перадача сэрыі “Магія мовы”
Каб не сумаваць, седзячы дома адзін, я любіў маляваць усё, што бачыў і ўяўляў.
А яшчэ я любіў Сталіна, бо яго называлі “бацькам усіх народаў”, амаль у кожнай газэце абавязкова быў яго здымак, і пісалі, што ён сказаў з той ці іншай нагоды.
Вось тут на першай старонцы газэты мой любімы Сталін з вусамі і ў пагонах з зорачкамі. Адразу заманулася намаляваць яго партрэт. З захапленьнем узяўся за работу. Асабліва добра атрымаліся ў мяне вусы. А вось зоркі на пагонах выходзілі трошкі крывыя.
Толькі скончыў працу, захоплены цудоўным вынікам, у пакой заходзіць бацька. Глянуўшы на мой твор, ён раптам зьбялеў. Першы раз у жыцьці мой гераічны бацька-партызан, які адзін на маіх вачах уціхамірваў трох падвыпітых буянаў, так спалохаўся. Я ня верыў сваім вачам.
“Хто-небудзь гэта бачыў?” – спытаўся ён. Працягваючы допыт, палахліва зірнуў на вокны, скамячыў мой малюнак разам з газэтай і, усунуўшы ў печ, спаліў.
Затым строга-строга загадаў нікому, нідзе і ніколі пра гэта не гаварыць, дадаўшы: “Еж суп з грыбамі, трымай язык за зубамі!”
Цяпер я разумею, чаму гэтае выслоўе было такое актуальнае.
Знаёмы ксёндз казаў, што бачыў у Польшчы на варотах аднаго манаскага закону заклік: “Рукі для працы, сэрца для Бога, язык за зубамі”. Прыгожа, але зь іншым зьместам.
У мяне ж у памяці заўсёды тое бацькава: “Еж суп з грыбамі, трымай язык за зубамі!”