Тбілісі. Парлямэнт Грузіі разгледзіць сёньня кандыдатуру Зураба Нагаідэлі , якую прапанаваў на пасаду прэм’ер-міністра краіны прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі. Саакашвілі заявіў, што ў выпадку зацьвярджэньня новы кіраўнік ураду працягне рэформы, распачатыя ягоным папярэднікам Зурабам Жванія, які загінуў 3 лютага. Зураб Нагаідэлі –цяперашні міністар фінансаў Грузіі.