Эдвард Кавалеўскі, Магілёў Новая перадача сэрыі "Магія мовы".
Ня ведаю, як вы, а я перад сваімі бацькамі заўсёды быў вінаваты. Правіннасьці былі розныя: то порткі парву, зваліўшыся з плоту, то ў яму якую ўскочу з глінай ці яшчэ чым горшым, то сьпіцы ў бацькавым веласіпедзе павыбіваю, дый ці мала яшчэ чаго.
Але больш за ўсё мне даставалася за школу. Не пасьпяваў я са школы прыйсьці, а ўжо мама ўсё пра мяне ведала: а як жа – сын настаўнікаў. Ушчуваючы мяне, мама часта прыгаворвала: “Які ж ты ў мяне нягеглы”. Я не разумеў, што такое нягеглы, але мне так шкада было мамы і крыўдна за сябе, што стаў я выдумляць розныя байкі ў сваё апраўданьне, каб стацца нарэшце больш “геглым”. Але байкі мае мне не дапамаглі.
Выслухаўшы чарговы раз мае апраўданьні, яна сказала: “Ну, каб сяло, дык і веры б дало”.
Толькі празь некалькі год я зразумеў сэнс маміных словаў: калі нейкі суразмоўца празьмерна абяцае ці апавядае небыліцы, нехта больш дасьведчаны спыняе балбатуна гэтым выслоўем. Яно ўзьнікла ў асяродзьдзі засьцянковае беларускае шляхты, больш адукаванай, чым жыхары навакольных сёлаў. Мама мая – з паходжаньня якраз засьцянковая шляхцянка са Случчыны, і прымаўкі гэтай я больш нідзе, апрача як зь ейных вуснаў, ня чуў.
Здаецца, што цяпер гэтая прымаўка набывае новы надзённы зьмест. Паглядзіш беларускае тэлебачаньне і падумаеш: “Каб сяло, дык і веры б дало”.