Марыя Ўсьціновіч, Шклоў Шклоўская пашпартна-візавая служба адмовілася аформіць дазвол для часовага выезду за мяжу вядомаму дэмакратычнаму актывісту і рэдактару недзяржаўнай газэты “Шклоўскія навіны” Аляксандру Шчарбаку. Прычынай абмежаваньня выезду шклоўца за мяжу, як і ў нядаўнім выпадку гомельскага дэмакрата Віктара Карніенкі, сталі прэтэнзіі падаткавай інспэкцыі.
Аляксандар Шчарбак зьбіраўся ў Польшчу да сяброў і быў моцна зьдзіўлены, калі ўчора атрымаў паведамленьне пашпартна-візавай службы. Яму адмовілі ў дазволе на часовы выезд за мяжу з прычыны кантролю падатковай інспэкцыі Шклоўскага раёну. Кіраўнік пашпартна-візавай службы раёну Віталь Васкоўскі пацьвердзіў інфармацыю, хаця і прызнаў, што ў ягонай практыцы такое здараецца першым разам.
Як высьветлілася, размова ідзе пра працу Аляксандра Шчарбака ў прыватнай фірме пад назвай “Сідлер і К”, якая займалася лесам. У 1996 годзе ён працаваў там выканаўчым дырэктарам, потым працадаўцы яго разьлічылі, і фірма неўзабаве была зьліквідаваная. У падатковай інспэкцыі Шчарбаку паведамілі, што фірма вінаватая бюджэту 8 тысяч беларускіх рублёў. Гэтая запазычанасьць і стала афіцыйнай прычынай таго, што шклоўскі дэмакрат стаў невыязным.
Сам Аляксандар Шчарбак, падобна на тое, не мае сумневу ў сапраўдных прычынах пазбаўленьня яго права выезду за мяжу. Ён лічыць іх палітычнымі.
(Шчарбак: ) “Гэта, я мяркую, працяг працэсу ціску на мяне праваахоўчых органаў. У тым ліку Шклоўскага КГБ і пракуратуры. Яны спачатку мяне аштрафавалі за распаўсюд нейкіх улётак, а цяпер не даюць ехаць за мяжу. Альбо спроба запужаць мяне, альбо прэсаваць мяне павольна. Толькі палітыка, чыстая”.
Што будзе далей рабіць Аляксандар Шчарбак, ці падасьць ён у суд, як ягоны гомельскі калега Віктар Карніенка? Учора ўвечары спадар Шчарбак мне сказаў, што ён пакуль у разгубленасьці і ня вызначыўся з далейшымі дзеяньнямі. Шкловец зьбіраецца раіцца з юрыстамі.
8 тысяч беларускіх рублёў – сьціплая сума, і заплаціць яе пэнсіянэр Шчарбак здольны. Іншая справа – што будзе потым. Бо так тады атрымаецца, што прыватная асоба, якая працавала ў фірме найманым работнікам, возьме адказнасьць на сябе за юрыдычную асобу, за ўсю ліквідаваную фірму. Таму Аляксандар Шчарбак хоча быць абачлівым у гэтай справе. Хаця шклоўскі дэмакрат не адкідае магчымасьці звароту ў суд.