Брытанскаму прафэсару дазволілі кланаваць

ЛЁНДАН. Урад Вялікабрытаніі выдаў прафэсару Эдынбурскага ўнівэрсытэту Яну Ўілмуту ліцэнзію на кланаваньне чалавечых эмбрыёнаў. Мэтаю кланаваньня – распрацаваць спосабы лячэньня некаторых хваробаў, у прыватнасьці хваробы Альцгаймэра. Ян Уілмут здабыў усясьветную вядомасьць у 1996 годзе, кланаваўшы авечку Долі.