Ірак: 24 ахвяры выбухаў ля пастарункаў

БАГДАД. Экстрэмісцкая групоўка Абу Мусаба Аз-Заркаўі ўзяла на сябе адказнасьць за два сёньняшнія тэракты ў Іраку, ахвярамі якіх сталі ня менш як 24 чалавекі. Выбухі замінаваных аўтамабіляў здарыліся паблізу аддзяленьняў паліцыі ў Масуле й Баакубе. Яшчэ адна ўзброеная групоўка – “Ісламскі джыгад” – абвясьціла, што лёс выкрадзенай у Багдадзе італьянскай журналісткі будзе вырашаны ў “хуткім часе”. Выкрадальнікі патрабуюць неадкладнага вываду з Іраку італьянскіх войскаў. Таксама сёньня экстрэмісты з групоўкі “Ансар ас-Суна” ўзяла на сябе адказнасьць за забойства ірацкага перакладніка, які працаваў з амэрыканскімі вайскоўцамі.