ТБІЛІСІ. У Грузіі сёньня адбылося пахаваньне прэм’ер-міністра краіны Зураба Жваніі, які загінуў у чацьвер. Яго пахавалі ў Дзідубінскім пантэоне, дзе пахаваныя выбітныя палітыкі і дзеячы культуры Грузіі. У жалобнай цырымоніі ўзялі ўдзел прадстаўнікі многіх краін -- у тым ліку ЗША і Расеі. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, выступаючы на жалобным мітынгу, назваў гібель прэм’ер-міністра “жыцьцёвым іспытам” для ўсёй Грузіі. Зураб Жванія загінуў, паводле афіцыйнай вэрсіі, у выніку няшчаснага выпадку – ад атруты чадным газам.