Дзяржсакратар ЗША прыбыла ў Анкару

АНКАРА. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс прыбыла з візытам у Анкару – у рамках турнэ па краінах Эўропы і Блізкага Усходу. У аэрапорце адбылася яе сустрэча з турэцкім прэм’ер-міністрам Рэджэпам Эрдаганам. Турэцкі лідэр паведаміў, што яны абмяркоўвалі сытуацыю ў Іраку, Аўганістане, на Блізкім Усходзе і на Кіпры, аднак падрабязнасьцяў не падаў. У часе перамоваў з турэцкімі лідэрамі будзе абмяркоўвацца і ядзерная праграма Ірану. У турэцкай сталіцы Райс сустрэнецца з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеям Лаўровым. . Галоўная тэма – расейска-амэрыканскі саміт, што мае адбыцца ў лютым у Братыславе. Напярэдадні Райс заявіла, што для ўмацаваньня сувязяў з Захадам Расеі неабходна выконваць дэмакратычныя нормы ва ўнутранай і замежнай палітыцы.