Валянціна Аксак, Менск Грамадзкая ініцыятыва “Вока” праводзіць акцыю за беларусізацыю каналаў Беларускага тэлебачаньня. Сваё меркаваньне наконт пэрспэктыўнасьці намаганьняў моладзі “Свабода” папрасіла выказаць пісьменьніцу Вольгу Іпатаву, якая доўгі час кіравала на БТ рэдакцыяй літаратурна-драматычнага вяшчаньня. Цяпер у эфіры БТ спадарыня Іпатава ня мае магчымасьці выступіць, як і многія іншыя дзеячы беларускае культуры.
“На беларускім тэлебачаньні існуе забарона на паказ у кадрах дзеячаў нацыянальнае культуры, там ёсьць сьпіс асобаў, чые нават імёны нельга згадваць”, — сказала ў інтэрвію нашаму радыё Вольга Іпатава. Вядомая беларуская пісьменьніца неаднойчы пераканалася ў гэтым на ўласным прыкладзе.
(Іпатава: ) “У 2004 годзе гэта разы чатыры так было, і менавіта гэта было зьвязана зь вечарынамі ў Доме дружбы. Часам там здымае БТ, але ніколі мае выявы на БТ не былі”.
Спадарыня Іпатава ў 1980-я гады працавала галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграмаў Беларускага тэлебачаньня, таму можа параўнаць паказ нацыянальнае культуры на айчынным тэлеэкране ў тыя і цяперашнія часы.
(Іпатава: ) “Тое, што робіцца цяпер, гэта абсалютна беспрэцэдэнтна. Гэта — татальнае вынішчэньне ўсяго беларускага. Я ніколі б не магла сказаць, што ў тыя часы было татальнае вынішчэньне такое нахабнае, адкрытае, бесцырымоннае і, прабачце за такое слова, подлае, як цяпер”.
Многія тэлегледачы мяркуюць, што прычына неадэкватнага паказу на тэлеэкране здабыткаў нацыянальнае культуры палягае ў нізкім прафэсіяналізьме супрацоўнікаў БТ. Вольга Іпатава лічыць, што прычына ў іншым.
(Іпатава: ) “Хоць ты запускай туды на тэлебачаньне супэрпрафэсіяналаў, яны змушаныя будуць падпарадкоўвацца. Я ведаю людзей, якія, нягледзячы на ўсе рэпрэсіі, там засталіся. І калі я гавару ім: што вы робіце, хлопцы і дзяўчаты, гэта ж жах, што ў вас ёсьць, яны адводзяць вочы і кажуць, што нічога ня могуць зрабіць”.
Грамадзкая акцыя за беларусізацыю БТ, якую распачала моладзевая ініцыятыва “Вока”, як і любая іншая спроба зьмяніць дзяржаўнае тэлебачаньне ў цяперашніх умовах, на думку Вольгі Іпатавай, ня мае шанцаў на посьпех.
(Іпатава: ) “Цалкам палітыка каляніяльная сёньняшняй улады. Калі яна, улада гэтая ня зьменіцца, то ў мяне самыя пэсымістычныя прагнозы наконт беларускага тэлебачаньня, хаця я аптыміст па натуры”.