Алег Грузьдзіловіч, Менск Афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што яна ідзе на ўкамплектаваньне беларускага арсэналу. Між тым, некаторыя адмыслоўцы не выключаюць, што Беларусь гандлюе гэтай тэхнікай пасьля яе мадэрнізацыі на беларускіх заводах.
Адказны за ўзбраеньне намесьнік міністра абароны Іван Дырман паведаміў, што ўзбраеньне беларускага войска цалкам адпавядае абарончай дактрыне дзяржавы. Сучасны ўзровень арсэналаў падтрымліваецца праз мадэрнізацыю зброі і тэхнікі, якія засталіся ад Савецкага Саюзу. Апошнім часам на ўзбраеньне ўзяты сучасныя “кацюшы” “Град”, танкі Т-72, самалёты МІГ-29 і СУ-27, якія былі мадэрнізаваныя на беларускіх заводах. Але ёсьць і выпадкі закупак вайсковай тэхнікі за межамі Беларусі, прызнаў генэрал Дырман.
(Дырман: ) “Ёсьць пазыцыі, па якіх у нас некамплект ва ўзброеных сілах. Таму і робяцца асобныя закупы некаторых экзэмпляраў”.
За мінулыя гады Беларусь некалькі разоў закупляла зброю за мяжой. У прыватнасьці, былі закупленыя 34 гаўбіцы ў Славаччыне, 53 танкі Т-72Б у Казахстане. Як была выкарыстаная гэтая тэхніка?
Іван Дырман заявіў, што яна пайшла выключна на даўкамплектаваньне беларускага арсэналу. Між тым, незалежныя адмыслоўцы заўважаюць, што патрэба ў такіх закупах спрэчная. “Танкаў у Беларусі налічваецца звыш 1700, гэта адзін з найвялікшых танкавых паркаў у Эўропе”, — сьцьвярджае незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін. Ён не выключае, што закупленая тэхніка пасьля мадэрнізацыі можа прадавацца за мяжой. Але найбольш верагодна, што яе выкарыстоўваюць для абнаўленьня вайсковай тэхнікі ў Беларусі, а вызваленую тэхніку прадаюць у краіны трэцяга сьвету.
(Алесін: ) “Самі мы вайсковай тэхнікі ня робім, а магутнасьцяў для мадэрнізацыі ўсяго парку і арсэналу не хапае. Таму, магчыма, і абраны такі шлях, як закуп і замена старога, а тое — прадаецца. Як у тым анэкдоце, дзе першы барак мяняецца бялізнай з другім, а трэці з чацьвертым”.
Паводле афіцыйных зьвестак, найбольш зброі Беларусі летась прадала Судану і Кот-д’Івуару. Туды пастаўляліся баявыя машыны пяхоты, гаўбіцы і нават вучэбныя самалёты. Між тым, у гэтых краінах працягваюцца ўнутраныя вайсковыя канфлікты.