Ігар Карней, Менск Пры паступленьні на службу ў сілавыя ведамствы – перадусім, у КГБ, МУС, Раду бясьпекі, органы пракуратуры, службу аховы прэзыдэнта – патрабуецца запаўненьне адмысловай заявы. Такая практыка ідзе яшчэ ад савецкіх часоў. Але нядаўна падобныя заявы сталі абавязковыя і падчас падаўжэньня службовых кантрактаў. З тэксту вынікае, што супрацоўнік органаў добраахвотна згаджаецца на апэратыўныя мерапрыемствы супраць сябе ў выпадку ўнутраных расьсьледваньняў і адмаўляецца ад канстытуцыйнага права недатыкальнасьці асабістага жыцьця. Навошта дзяржаўным структурам так перастрахоўвацца?
Сапраўды, праз аднаго з супрацоўнікаў пракуратуры ўдалося пазнаёміцца з адмысловым блянкам заявы. Запаўняць такую паперу цяпер трэба ў двух выпадках: падчас прыёму на працу, а таксама пры падаўжэньні кантракту. Да заявы прыкладаецца паглыбленая анкета з указаньнем сям’і, як кажуць, да “сёмага калена”.
Тэкст заявы такі (цытую ў перакладзе з расейскай мовы на беларускую): “У зьвязку з атрыманьнем допуску да дзяржаўных таямніцаў даю згоду на правядзеньне органамі дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь адносна мяне праверачных мерапрыемстваў, а таксама на часовае абмежаваньне ў сувязі з гэтым права на недатыкальнасьць асабістага жыцьця”… Фактычна, больш нічога і не патрабуецца. Паколькі гэта т.зв. “трафарэтная заява”, з гатовым тэкстам, неабходна толькі пазначыць сваё прозьвішча і паставіць подпіс.
Зрэшты, далучаных да дзяржаўных таямніцаў “фільтравалі” і раней, аднак у такіх маштабах праверкі на лаяльнасьць ды гатовасьць ахвяраваць прыватным жыцьцём робяцца асэнсавана. Такую думку выказаў юрыст Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак:
(Гулак: ) “Кантроль у адносінах да некаторых людзей можа быць больш шчыльны, больш пастаянны ці глыбокі. Але спэцслужбы падтрымліваюць атмасфэру страха, прыгнечанасьці сярод людзей, падкантрольнасьці, бо ім у такіх умовах прасьцей працаваць. Гэта робіцца наўмысна, бо, насамрэч, можна было даўно пачаць разьвяваць “міты”: маўляў, нічога падобнага няма, мы дзейнічаем у рамках закону... Але ж гэтага ніхто ня робіць”.
Права недатыкальнасьці асабістага жыцьця ёсьць адным з галоўных ня толькі ў Канстытуцыі Беларусі, але і ў Дэклярацыі правоў чалавека ААН, якая ўхваленая ў тым ліку і беларускім бокам. Чаму людзі так лёгка гэтым ахвяруюць? Адным з найбольш прызнаным у гэтых справах экспэртам можна лічыць расейскага палітыка, дысыдэнтку Валерыю Навадворскую. Маючы беларускія карані, Навадворская пільна сочыць за падзеямі ў Беларусі і лічыць, што ад запужанага народу можна патрабаваць любых расьпісак, заяваў ці анкетаў. Як кажа Навадворская, зараз беларусы за ўсім бачаць адну постаць – Лукашэнкі. І штосьці яму пярэчыць папросту баяцца.
(Навадворская: ) “Запужаны народ, у якога за сьпіной стаяць расейскія штыкі, беларускія штыкі, расейскія і беларускія “гэбульнікі”, адкрыта будзе галасаваць супраць Лукашэнкі? Ды вы такі экспэрымэнт у Расеі правядзіце – хто зараз адкрыта супраць Пуціна будзе выказвацца? Беларуская апазыцыя, якая выходзіць на плошчу, выкажацца, а ўсе астатнія бедалагі будуць чакаць, што іх проста “прыкончаць” уначы ці кінуць у турму…”
І яшчэ адно меркаваньне на гэты конт. Былы супрацоўнік упраўленьня контрвыведкі КГБ Валеры Костка за час службы ў Дзяржбясьпецы мусіў падпісваць шмат якія паперы, але тады ўспрымаў гэта як належнае. Цяпер жа, як выказаўся Костка, “пасьвяць” і сваіх, і чужых – усіх скопам. Бо небясьпека для рэжыму сыходзіць у тым ліку і ад сілавых структураў.
(Костка: ) “Будуць сачыць за адміністрацыяй, за сілавым блёкам, таму што, як я пралічваю для сябе, хоць можа і памыляюся, асноўнымі пераменамі будзе не апазыцыя кіраваць, а здарыцца “адміністратыўна-кагэбісцкі” пераварот з “акампанэмэнтам” апазыцыі. Праўда, ня думаю, што ў гэтым неяк можна перастрахавацца: чым больш “душыш”, чым больш сьціскаеш тую спружыну, тым больш патэнцыялу яна ў сабе назапашвае, каб “расьцягнуцца”.