Валер Каліноўскі, Менск Абвінавачаны Мінфінам ЗША ў адмываньні грошай для рэжыму Садама Хусэйна, беларускі “Інфабанк” вырашыў памяняць сваю назву. Цяпер папярэдняя заяўка знаходзіцца на разглядзе ў Нацбанку Беларусі. “Інфабанк” у маштабах Беларусі зьяўляецца сярэднім паводле сваіх памераў прыватным банкам, але лічыцца набліжаным да беларускіх уладаў, празь яго ажыцьцяўляюцца многія апэрацыі з арабскім сьветам
Міністэрства фінансаў ЗША ў жніўні мінулага году заявіла пра магчымасьць санкцыяў супраць беларускага “Інфабанку” за адмываньне грошай рэжыму Хусэйна падчас махінацыяў з праграмай ААН “Нафта ў абмен на харчаваньне”. Пазьней “Інфабанк” патрапіў у справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША і ЦРУ пра незаконны гандаль зброяй з Іракам. Амэрыканскія ўлады адкрыта выказвалі пагрозы закрыцьця карэспандэнцкіх рахункаў “Інфабанку” і іншых санкцыяў.
У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, што да гэтага часу з ЗША не было паведамлена пра нейкія санкцыі на адрас “Інфабанку”, ні пра якія цяжкасьці з карэспандэнцкімі рахункамі й плацёжнымі карткамі “Інфабанку” за мяжой невядома. Тым ня меней, на думку прадстаўніка Нацбанку Беларусі Анатоля Драздова,“Інфабанк” усё ж атрымаў страты ад леташніх заяваў з боку амэрыканскіх уладаў — маральныя.
(Драздоў: ) “Канечне, людзі перажывалі, усім жа непрыемна, і ім, і нам”.
“Інфабанк”, відаць, з гэтай прычыны і вырашыў перайменавацца. Цяпер у Нацбанк паступіла ягоная заяўка на папярэдняе вывучэньне новай назвы, у самім “Інфабанку” і Нацбанку пакуль адмаўляюцца афіцыйна называць новую назву. Неафіцыйна называецца варыянт — “Трастбанк” (па-ангельску trust -- давер). Пасьля папярэдняга ўзгадненьня, ці не паўтараецца такая назва ў іншых краінах, уладальнікі “Інфабанку” павінны падаць дакумэнты на зацьвярджэньне Ўправы Нацбанку і чакаць пераафармленьня статуту і ліцэнзіі. У самім “Інфабанку” адмаўляюцца паведаміць прычыны перайменаваньня. Гаворыць прадстаўніца банку Віялета Сілакова:
(Сілакова: ) “Нічога вам не магу з гэтай нагоды сказаць. Мы не камэнтуем пакуль гэтай інфармацыі”.
Вядомы брэнд звычайна каштуе дорага, таму замена назвы робіцца пры надзвычайных умовах, лічыць былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч:
(Багданкевіч: ) “Маецца на ўвазе, што адкрываць карэспандэнцкія рахункі па ўсім сьвеце будзе новы банк, нічым не заплямлены, у тым ліку і падазрэньнямі з боку ЗША”.
Станіслаў Багданкевіч упэўнены, што праблема менавіта ў дрэннай міжнароднай рэпутацыі “Інфабанку”. Дарэчы, жонка спадара Багданкевіча, якая мела ў “Інфабанку” дэпазыт, сёлета ў студзені зьняла яго, калі скончыўся час дамовы пра яе ўклад.