ЕРУСАЛІМ. Прэзыдэнт Нямеччыны Горст Кёлер запэўніў прэзыдэнта Ізраілю Мошэ Кацава, што нямецкія ўлады будуць рашуча змагацца з антысэмітызмам. Кёлер знаходзіцца ў Ізраілі зь візытам з выпадку 40-х угодкаў устанаўленьня дыпляматычных дачыненьняў між Нямеччынаю ды Ізраілем. Кёлер наведае мэмарыял ахвярам Галакосту Яд-Вашэм, выступіць у ізраільскім парлямэнце й правядзе перамовы з прэм’ерам Ізраілю Арыелем Шаронам.