Пуцін з Бушам размаўлялі па тэлефоне

МАСКВА. Сёньня прэзыдэнты Ўладзімір Пуцін і Джордж Буш размаўлялі па тэлефоне аб сваёй будучай сустрэчы ў Славаччыне. Яна адбудзецца 24 лютага ў Браціславе. Каб сплянаваць мерапрыемства, у суботу ў Анкары сустрэнуцца міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.