Ул. інф. Што адбывалася ў Беларусі і ў сьвеце 30 і 31 студзеня
Сьпярша – пра ўчорашнія даты.
30 студзеня 1667 году – важная дата ў гісторыі Беларусі. Гэта дзень Андрусаўскага замірэньня, паводле якога Смаленск назаўсёды адышоў ад беларускіх земляў да Расеі. Камісары Вялікага Княства, з аднаго боку, і расейскія царскія паслы, з другога, у вёсцы Андрусава, што паміж Смаленскам і Мсьціславам, падпісалі дамову аб замірэньні тэрмінам на 13 з паловай гадоў. Так закончылася самая стратная ў гісторыі Беларусі вайна, у якой загінуў кожны другі.
30 студзеня 1833 году нарадзіўся выдатны беларускі мастак Апалінар Гараўскі. Ён прыйшоў на сьвет у маёнтку Ўборкі цяперашняга Бярэзінскага раёну. Вучыўся жывапісу ў Пецярбургу, Жэнэве, Дусэльдорфе, Рыме, Парыжы. Ужо назвы ягоных краявідаў перадаюць тэматыку творчасьці мастака: “Вечар у Менскай губэрні”, “На радзіме”, “Пінскія балоты”, “Рака Бярэзіна”, “Сьвіслач”. Пісаў Апалінар Гараўскі таксама партрэты.
30 студзеня 1882 году нарадзіўся Франклін Дэлана Рузвэльт, ці ня самы знакаміты прэзыдэнт ЗША, які абіраўся на гэтую пасаду ажно чатыры разы.
30 студзеня 1921 году нарадзіўся беларускі савецкі літаратар Іван Шамякін, які напісаў дзясяткі раманаў. Найлепшыя ў ягоным даробку тыя творы, дзе ён піша не пра сакратароў партыйных камітэтаў, а згадвае сваіх бацькоў і дзядоў, а таксама мясьціны маленства.
Цяпер – пра сёньняшні каляндар.
31 студзеня ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Апанас. Гэты дзень лічыўся паловаю зімы, бо мусіла заставацца палова назапашанага для каровы корму. Апанаса называлі абаронцам жывёлы ад маразоў. Людзям у гэты дзень раілі: “Хавай нос у Апанасаўскі мароз!”
31 студзеня 1892 году нарадзіўся беларускі паэт Алесь Гурло. Ён зьявіўся на сьвет у Капылі, у сялянскай сям’і. У 1913-м яго забралі на службу на Балтыйскі флёт. Гурло ўдзельнічаў у штурме Зімовага палацу ў Пецярбургу. У 1921 годзе Алесь вярнуўся ў Беларусь і стаў працаваць у Тэрміналягічнай камісіі ў Акадэміі навук. У 1930 годзе яго арыштавалі і адправілі ў ссылку як ворага народа.
А яшчэ 31 студзеня ў розныя гады прыйшлі на сьвет аўстрыйскі кампазытар Франц Пэтэр Шубэрт, японскі пісьменьнік Кендзабура Оэ, які быў уганараваны Нобэлеўскай прэміяй, і беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч.