ТБІЛІСІ. У наступным месяцы Грузія дашле дадаткова ў Ірак 550 жаўнераў, каб павялічыць свой кантынгент да 850 чалавек. Прадстаўнік штабу грузінскіх войскаў Леван Нікалаішвілі сказаў, што яны прыбудуць у Ірак пры канцы лютага. Міністэрства замежных спраў Грузіі паведаміла, што некаторыя з грузінскіх вайскоўцаў дапамогуць ахоўваць прадстаўніцтва ААН у Іраку. Першыя 300 жаўнераў былі адпраўленыя ў Іраку ў лістападзе. Усяго пры дапамозе амэрыканскай праграмы прайшлі навучаньне каля 2 тысяч вайскоўцаў, каб палепшыць магчымасьці Грузіі ў яе магчымасьцях змаганьня з тэрарызмам.