Юлія Шарова, Менск Амэрыканскія навукоўцы абнародавалі справаздачу пра Індэкс экалягічнай устойлівасьці (Environmental Sustainability Index) — адмысловы рэйтынг, у які трапілі 146 краінаў сьвету. Ён будзе афіцыйна прадстаўлены на эканамічным форуме ў Давосе, які адкрыўся сёньня. Найлепшы рэйтынг у Фінляндыі, найгоршы — у Паўночнай Карэі. Беларусь у гэтым сьпісе апынулася на 47 месцы, побач з такімі дзяржавамі як ЗША (45-е месца), Бірма і Славаччына.
Дасьледчыкі зь Ельскага і Калюмбійскага ўнівэрсытэтаў ужо другі раз публікуюць такую справаздачу: у папярэднім рэйтынгу, зробленым у 2002 годзе, Беларусь займала 49 месца.
Цяпер яна апынулася на два пункты вышэй. Індэкс экалягічнай устойлівасьці Беларусі склаў 52,8. Для параўнаньня: суседняя Расея знаходзіцца на 33 месцы, Латвія – на 15, Украіна — на 108, Польшча — на 102 месцы. У сваёй групе (постсавецкія краіны) Беларусь займае шостае месца.
Для вызначэньня індэксу экалягічнай устойлівасьці браліся 75 розных паказьнікаў, у тым ліку дзіцячая сьмяротнасьць, нараджальнасьць, якасьць вады, шкодныя выкіды ў атмасфэру, шчыльнасьць насельніцтва. Чаму рэйтынг Беларусі настолькі адрозьніваецца ад рэйтынгаў ейных найбліжэйшых суседзяў, асабліва тых, каго таксама закранула ў свой час чарнобыльская аварыя?
Кіраўнік беларускага аддзяленьня Міжнароднай акадэміі экалёгіі Яўген Шырокаў тлумачыць, што такі рэйтынг мае даволі вузкую, спэцыфічную скіраванасьць.
(Шырокаў: ) “На мой погляд, вось такі рэйтынг адлюстроўвае стан захаваных біяцэнозаў і экасыстэмаў на тэрыторыі кожнай краіны. Ну й нейкім чынам асобна тую палітыку, якую праводзіць краіна ў справе захаваньня экасыстэмаў і разьвіцьця біяразнастайнасьці. Гэта гаворыць пра тое, што ў нас яшчэ дастаткова шмат экасыстэмаў, якія не парушаныя. Альбо парушаныя, але застаюцца ў дастаткова добрым стане”.
На думку эколяга, краіны, у якіх больш актыўна разьвіваецца эканоміка, часьцей сутыкаюцца з праблемай захаваньня экасыстэмаў на сваёй тэрыторыі. Так, у Польшчы ды Ўкраіне, дзе нямала шкодных вытворчасьцяў і шчыльнасьць насельніцтва сягае 100 чалавек на квадратны кілямэтар, тут можа быць больш цяжкасьцяў, чым у Беларусі. Нашая краіна, адзначае Яўген Шырокаў, за апошнія гады значна скараціла вытворчасьць, колькасьць насельніцтва зьнізілася — адпаведна, беларускай прыродзе стала ад гэтага крыху лягчэй. Дарэчы, Чарнобыль міжволі паспрыяў захаваньню некаторых відаў расьлінаў і жывёлаў: на забруджаных тэрыторыях іх папросту перасталі вынішчаць.